Грамадства33

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня

Людзі заспявалі «Пагоню» і прайшліся маршам па горадзе.

Фота: Белсат

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня 2020 года.

Беларусы сабраліся на Кафедральнай плошчы і разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг, піша «Салідарнасць».

Фота: Белсат

Перад прысутнымі выступілі былыя палітзняволеныя, прадстаўнікі дыяспары, грамадскія актывісты. А таксама музыкі — хор Pra.Dziva, Юры Стыльскі.

На плошчы размясцілі галерэю з партрэтамі палітзняволеных.

На акцыю сабралася больш за сто чалавек.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Разам з хорам людзі заспявалі «Пагоню».

Удзельнікі таксама зладзілі вялізны карагод. А пасля выправіліся ў шэсце па горадзе.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

«Марш годнасці» дайшоў да амбасады Беларусі. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр рэжыму і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.

Каментары3

  • Кухар пашпарта Новай Беларусі
    09.08.2026
    Вельмі спадабалася акцыя “Локшына для Ціханоўскай” падчас выступу Качынскага. Спадзяюся, і Свеце спадабаецца.
  • Дранік пісьменны
    09.08.2026
    Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.

    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    У. Някляеў. "Паланэз" (урывак).
  • Stary Litwin
    09.08.2026
    Якая магутная дэманстрацыя! У ёй прынялі ўдзел нават 100 чалавек з 48 283 белорусаў, якія жывуць у Літве. Гэта складае нават 0,2 працэнта ад усіх белорусаў, якія жывуць у Літве.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць