Свет33

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад

Мігранты ідуць назад праз граніцу і праз дзіркі ў агароджы на тэрыторыю Марока. Іспанскі прэм'ер абвінаваціў у прарыве мяжы банды.

Фота: Antonio Sempere / AP

Іспанскія ўлады называюць нападам масавы наплыў мігрантаў у анклаў Сеута. За суткі на мыс Сеута з Марока па моры прарваліся каля пяцідзесяці тысяч чалавек. Іспанскія ўлады падкрэсліваюць, што да вечара пятніцы большасць з мігрантаў пакінулі Сеуту і вярнуліся ў Марока, пiша Бі-бі-сі.

МУС Іспаніі заявіла, што з вечара чацвярга ў Сеуту прарваліся па моры каля 50 тысяч чалавек, пераважна маладых мужчын. Улады самой Сеуты ацанілі колькасць замежнікаў у 60 тысяч. Іспанскае насельніцтва горада-анклава, што займае плошчу 18 квадратных кіламетраў, — каля 80 тысяч.

Каля 37 з паловай тысяч замежнікаў у пятніцу вярнуліся назад. У цісканіне пры спробе выбрацца на сушу па сцяне, на якой узмоцнена пагранічная агароджа, загінулі прынамсі 57 мігрантаў, іх целы дасталі з вады.

З мараканскага боку да мяжы, і без таго добра ўзмоцненай сталёвымі агароджамі і калючым дротам, сцягнутыя падраздзяленні штурмавой паліцыі. Яна адпужвае натоўп слезацечным газам і вадамётамі. Побач з мяжой бачныя рэшткі некалькіх згарэлых машын і аўтобуса.

Мігранты ідуць назад праз граніцу і праз дзіркі ў агароджы на тэрыторыю Марока.

«Праўду кажу, не ведаю, чаму я сюды пайшоў, я сыходжу, — сказаў карэспандэнтам малады чалавек, які заявіў, што ён з Танжэра, у Марока. — Я з учорашняга дня нічога не еў, хоць і ўзяў грошы з сабой. Нічога добрага ці вясёлага ў нас тут не было».

«Я малю, калі ласка, не прыязджайце сюды, не трэба гэтага рабіць. Тут людзі гінуць», — звярнуўся ён да іншых жыхароў Марока праз журналістаў.

У Сеуту прыбыў прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс. Мясцовыя жыхары сустрэлі яго гучнымі крыкамі пратэсту і абразамі.

Ён заявіў, што масавы прарыў замежнікаў у анклаў з'яўляецца парушэннем тэрытарыяльнага суверэнітэту Іспаніі і сказаў, што высылка тых, хто трапіў у Сеуту нелегальна, будзе хуткай і Марока супрацоўнічае ў гэтым з уладамі анклава.

Масавыя прарывы людзей праз мяжу з Марока здараліся і раней, а ў апошнія гады арганізуюцца ў летнія месяцы ў сацыяльных сетках.

Самы буйны здарыўся ў 2021 годзе, калі з-за рознагалосся з Мадрыдам адносна пытання статусу Заходняй Сахары (Марока лічыць яе сваёй часткай, Іспанія выступае за абмежаваную аўтаномію гэтых зямель) мараканскія ўлады прапусцілі ў Сеуту 8 тысяч чалавек.

Даныя ААН паказваюць, што ў гэтым годзе ў Сеуту праніклі 2862 чалавекі, а ў Мелілью — 181.

Лічыцца, што прычынай для гэтага — найбуйнейшага інцыдэнту такога роду — стала рашэнне Вярхоўнага суда Іспаніі, якое пастанавіла ў ліпені, што ўлады анклава не могуць аўтаматычна вяртаць у Марока тых, хто пранік у Сеуту і Мелілью (яшчэ адзін іспанскі анклаў на беразе Афрыкі) па моры.

Пры гэтым улады сцвярджаюць, што высылцы замежнікаў цяпер рашэнне суда не замінае.

Звычайна, каб абысці пагранічныя загараджэнні і саміх мараканскіх памежнікаў, нелегалам даводзіцца ісці з далёкіх мясцін. Невядома, чаму гэтым разам яны змаглі так блізка падабрацца да загароды з мараканскага боку, і чаму пагранслужба Марока не перашкаджала ім у гэтым і не разганяла сабраныя натоўпы людзей.

Карэспандэнты «Франс прэс» гутарылі з людзьмі, сабранымі ў мараканскім Фнідку каля мяжы з Сеутай. Яны даведаліся, што натоўп туды прыцягнулі чуткі пра тое, што мяжа з Сеутай нібыта адкрылася. «Я была ў Танжэры, працавала, — распавяла журналістам агенцтва адна жанчына з Фнідка. — Прачнулася раніцаю і пачула, што Сеуту адкрылі. Тады я сказала ўсім, што паспрабую пашукаць там працу, што будзе, тое будзе».

Іспанка Кармен Гансалес Бермудэс, якая прыехала ў Сеуту пабачыцца з бацькамі, сказала, што яна ўражаная падзеямі. Паводле яе слоў, яна бачыла «тысячы і тысячы людзей, мокрых, якія выходзілі з мора».

«Я разумею, што большасць з іх — нармальныя людзі, проста спрабуюць набыць сабе лепшую будучыню. Але мы не можам ім яе даць», — сказала суразмоўніца Бі-бі-сі.

Сярод тых, хто зразумеў, якой небяспекай пагражае спроба прарвацца праз мяжу, быў мужчына па імені Абдэльхакім. Ён, паводле яго слоў, прайшоў пешшу 14 кіламетраў «па гарах», каб дабрацца да Фнідка.

«Калі мы дабраліся, то нам распавялі, што трэба абысці загароду па моры. Мяне накрыла хваля, і я ўбачыў, што двое мужчын перад мною проста патанулі, — распавёў ён у інтэрв'ю «Франс прэс». — Тады я ўспомніў, што ў мяне ёсць двое дзяцей, і гэта не варта такой рызыкі».

Іспанская паліцыя заявіла, што ў Сеуце не было дастатковай колькасці паліцэйскіх для таго, каб сачыць за перыметрам загароды і яго аховай.

Прэм'ер-міністр Санчэс заявіў, што рашэннем Вярхоўнага суда Іспаніі скарысталіся крымінальныя групоўкі, распаўсюдзіўшы чуткі. Яны, паводле слоў Санчэса, «разляцеліся як лясны пажар».

Прэм'ер паабяцаў, што ўрад разгледзіць пытанне на ўзмацненне мяжы з Марока.

Калі Італія заявіла, што будзе разглядаць пытанне аб прыпыненні рэжыму шэнгенскай дамовы з Іспаніяй, улады ў Мадрыдзе адрэагавалі рэзка: у МЗС Іспаніі быў выкліканы пасол Італіі, а міністр замежных спраў Хасэ Мануэль Альбарэс заявіў, што падобныя заявы не падыходзяць «краіне-партнёру, сяброўскай дзяржаве, ад якой мы чакаем еўрапейскай салідарнасці, а не палітычнай дэмагогіі».

Аднак пазіцыю Італіі падтрымаў кіраўнік МЗС Фінляндыі, які заявіў, што Іспанія не змагла абараніць свае межы.

Інцыдэнтам у Сеуце скарыстаўся для новых заяў на тэму міграцыі і прэзідэнт ЗША. «Ведаеце, я ўбачыў учора, што адбываецца ў Іспаніі, і паглядзеў на катастрофу. Гэта выглядае як уварванне сотняў тысяч людзей. І тое ж самае здарыцца з намі, калі рэспубліканцаў не выберуць (на прамежкавых выбарах у лістападзе). Толькі яшчэ горш», — заявіў Дональд Трамп.

Каментары3

  • Biełarus' Freedom
    01.08.2026
    Пуйло забясьпечыла некаторых зь іх зброяй - хай ідуць дадому будаваць квітнеючыя краіны. Іх Бацькаўшчыны - у многіх дэмакратыя, дзесьці не, але антынацыянальнага рэжыму там дакладна нямашака
  • Ё
    01.08.2026
    Мігранты ідуць назад ? Падобна да нейкай левай дзяржаўнай ІПСО.
  • БЕРАСЦЬ
    01.08.2026
    Дурныя людзі. Купіліся на правакацыю ўладаў Марока, як тыя мігранты-курды, якія купіліся на правакацыю лукашыстаў. Цяпер вяртаюцца, а 67 чалавек то патанулі, гора.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі44

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі44

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць