Свет1616

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выпусціў кнігу пад назвай «Вайна. За межамі бачных прычын і наступстваў», у якой разважае пра так званую «метафізіку вайны». Пра выхад выдання паведаміла прэс-служба Рускай праваслаўнай царквы.

Аўтар кнігі пра метафізіку вайны выпускае «голуба міру». Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko 

У анатацыі да кнігі сцвярджаецца, што вынік войнаў «вызначаецца Богам», а перамагае «той, хто знаходзіцца на баку святла». Паводле аўтара, вайна можа мець «выкупляльнае значэнне», закранае «метафізічныя рубяжы і мэты Расіі», а таксама мае, як сцвярджаецца, «расавы аспект».

У кнізе таксама гаворыцца, што чалавек павінен быць «ваяром Госпада», супрацьстаяць злу і абараняць высокія маральныя ідэалы. Кірыл сцвярджае, што расійскі народ «мае здольнасць перамагаць» і не павінен ухіляцца ад сваёй «гістарычнай місіі быць пераможцам». Такія паняцці, як ахвярнасць, подзвіг, патрыятызм і перамога, на яго думку, неабходна разглядаць праз прызму духоўнага разумення.

З пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну патрыярх Кірыл неаднаразова публічна падтрымліваў дзеянні расійскіх уладаў. У сваіх выступленнях ён сцвярджаў, што расійскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у вайне, нібыта не парушаюць запаведзь «не забі», заклікаў дзякаваць Богу за час кіравання Уладзіміра Пуціна, называў яго прыкладам «добрага хрысціяніна» і заяўляў, што ўдзельнікі вайны, якія загінуць, могуць разлічваць на збаўленне.

У сувязі з такой пазіцыяй шэраг краін Еўрапейскага саюза неаднаразова прапаноўваў уключыць патрыярха Кірыла ў санкцыйныя спісы. Аднак да гэтага часу краіны ЕС не здолелі дасягнуць адзінага рашэння па ўвядзенні персанальных санкцый супраць кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы.

Каментары16

  • И
    29.07.2026
    Лучше бы написал книгу про свои яхты, Майбахи и миллиарды.
  • Марксісцка-Ленінская філасофія
    29.07.2026
    Каб зразумець разважанні матэматыка - трэба быць матэматыкам, каб зразумець разважанні біёлага - трэба быць біёлагам. А тут кім трэба быць?
  • Вайна ці СВО?
    29.07.2026
    Ці пасадзіць Пуцін Кірыла ў турму? Расейскае слова «война» забароненае — Пуцін кажа, што вайны няма ва Ўкраіне, толькі расейская «специальная военная операция (СВО)». Патрыярх-ератык пераступіў закон свайго гаспадара!

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць