Грамадства2323

Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу

Што гэта?

Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам звярнуць увагу на хацінг і больш актыўна набываць пустыя дамы і ўчасткі ў невялікіх населеных пунктах, далей ад гарадской мітусні. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях забеспячэння сельскага насельніцтва шырокім асартыментам тавараў, піша БелТА.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі развіваюць апорныя сельскія населеныя пункты — аграгарадкі і буйныя вёскі. Там рамантуюць і будуюць новыя дарогі, а таксама пастаянна павышаюць патрабаванні да гандлёвага абслугоўвання на вёсцы.

Ён упэўнены, што ў будучыні менавіта аграгарадкі і буйныя вёскі (былыя цэнтры калгасаў і саўгасаў) застануцца і будуць развівацца. Для гандлю гэта зручна, бо яны ў асноўным размешчаны паблізу буйных дарог. А вось невялікія вёсачкі, магчыма, часткова знікнуць або пераўтворацца ў іншыя фарматы.

Адзін з іх — такі сучасны модны кірунак, як хацінг. Маўляў, ён ужо атрымаў распаўсюджанне ў Беларусі, але пакуль галоўным чынам дзякуючы расіянам (па-руску «ізбінг»).

«Вольных месцаў хапае», — адзначыў Лукашэнка.

«Аказваецца, расіяне — яны бацьку пачулі — скупляюць гэтыя ўчасткі. Тым больш што ў Беларусі развітая сістэма дарог — чыгуначных і аўтамабільных, усё ёсць. І яны скупляюць пустыя хаты, рамантуюць іх, прыводзяць у парадак, недзе зносяць, — сказаў ён. — А беларусы мяне не чуюць».

Каментары23

  • Луканоміка і лукашызм
    07.08.2026
    Спачатку Валет паразвальвау́ гаспадаркі ды вёскі, а зараз раіць купляць поу́разбураныя ( без вайны) хаты ды заросшыя надзелы
  • А
    07.08.2026
    Добра, што не хэйцінг
  • Жнівень
    07.08.2026
    Хацінг, ізбінг...
    Бухарынг і махачынг - таксама папулярныя накірункі.
    А калі сур езна - сітуацыя ўжо дайшла да маразму - пры наяўнасці сваіх слоў цягнуць англіцызмы. А тут ўжо нават скрэшчваюць сваю мову з англійскай.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць