«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце
Скандал разгарэўся вакол бельгійскай цяжкаатлеткі Саніты Мулу.

Спаборніцтвы — чэмпіянат свету IPF па паўэрліфтынгу ў класічным дывізіёне — праходзілі ў Літве з 13 па 21 чэрвеня. Бельгійская цяжкаатлетка Саніта Мулу спадзявалася паставіць сусветны рэкорд у сваёй вагавай катэгорыі — на трэніроўках яна рабіла прысед са штангай 340 кг.
Але не склалася. Падчас адной са спроб бліны штангі дакрануліся да нагі аднаго са страхоўшчыкаў, таму спробу не залічылі.

У атлеткі на тым чэмпіянаце не атрымалася ніводная з трох спроб, таму яе дыскваліфікавалі. А золата выйграла канадка Брытані Шлатэр.
На гэтым гісторыя магла б скончыцца, але ў ліпені паўэрліфцер Джо Саліван выпусціў відэа з разборам гэтага моманту спаборніцтваў, і ў каментары прыйшоў той самы страхоўшчык — ім быў літовец Эрнэстас Кусінас. Ён напісаў, што спецыяльна падставіў спартсменку.
«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма», — напісаў Эрнэстас.
Саніта Мулу была шакаваная яго прызнаннем.
«Я сутыкалася з расізмам у розных праявах, але ніколі — у такой.
Я абараняла гэтага хлопца, спадзеючыся, што ён не атрымае хвалі нянавісці, бо думала, што гэта была проста чалавечая памылка (бо ўсе мы людзі). I гэта пры тым, што сама перажывала расчараванне і боль ад вылету з чэмпіянату свету — што таксама сталася вынікам майго няўдалага трэцяга падыходу ў прыседзе і страты 13 кг. А цяпер прачытаць такое ад таго ж самага чалавека — гэта проста разрывае сэрца», — напісала спартсменка.
На сітуацыю адрэагавала Літоўская федэрацыя паўэрліфтынгу. Яна пажыццёва адхіліла Эрнэста Кусінаса ад усіх спаборніцтваў за яго расізм.
Каментары
что в Литве много чернокожих людей?