Свет

У выніку ўчорашняга землятрусу ў Японіі загінулі 13 чалавек

Эвакуяваныя 10 тысяч чалавек.

AP Photo / Hiro Komae 

Вынікам моцнага землятрусу на поўдні Японіі, на востраве Кюсю, які адбыўся ў аўторак, стала гібель прынамсі 13 чалавек, паведаміла прэм'ер-міністр краіны Санаэ Такаіці, піша Бі-бі-сі.

Паводле даных уладаў прэфектуры Кумамота, дзе адбылася трагедыя, эвакуяваныя амаль 10 тысяч чалавек. Без электразабеспячэння засталіся каля 37 тысяч хатніх гаспадарак.

Раней паведамлялася пра гібель дзвюх жанчын, якія знаходзіліся ў гандлёвым цэнтры Aeon Mall у Кумамота, што абрынуўся. Яшчэ адзін чалавек памёр у выніку спынення сэрца.

Магнітуда землятрусу, які адбыўся ў глыбіні вострава Кюсю ў 16:27 па мясцовым часе ў аўторак (10:27 паводле Мінска), склала 7,1.

Выступаючы перад журналістамі ў сваім офісе ў Токіа неўзабаве пасля трагедыі, Санаэ Такаіці заявіла, што ў выніку стыхіі былі пашкоджаныя дарогі і масты.

«Па просьбе губернатара прэфектуры Кумамота Сілы самаабароны цяпер праводзяць аперацыі ў пацярпелых ад стыхійнага бедства раёнах сіламі 3600 чалавек. У гэтай крытычнай сітуацыі, кіруючыся прынцыпам «жыццё чалавека — найвышэйшая каштоўнасць», мы цесна супрацоўнічаем з мясцовымі ўладамі, каб максімальна зменшыць маштаб наступстваў і забяспечыць бяспеку насельніцтва».

Японскае метэаралагічнае агенцтва папярэдзіла пра моцныя афтэршокі ў сувязі з невялікай глыбінёй ачага землетрасення — 10 км. Паводле інфармацыі агенцтва, у аўторак пасля асноўнага штуршка быў зафіксаваны 61 афтэршок.

Разам са шкалой магнітуды ў Японіі выкарыстоўваецца ўласная шкала сейсмічнай інтэнсіўнасці, якая вар'іруецца ад 0 да 7. Штуршкі нулявой інтэнсіўнасці людзі не адчуваюць, а інтэнсіўнасць 7 азначае, што мэбля зрушваецца з месца, а будынкі з нізкай сейсмаўстойлівасцю могуць абрынуцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць