Здарэнні1212

На Случчыне нашэсце смаўжоў

Жыхары Слуцка і Слуцкага раёна зноў б'юць трывогу з-за нашэсця буйных смаўжоў, якія знішчаюць пасадкі на ўчастках.

Паводле слоў агароднікаў, шкоднікі з кожным годам займаюць усё новыя тэрыторыі. Мяркуюць, што гэта іспанскі смоўж, але пакуль дакладных звестак, што гэта менавіта ён, няма.

Як піша SlutskGorod, буйных смаўжоў ужо некалькі гадоў заўважаюць у розных раёнах Слуцка — у раёне Цыганскага парку, а таксама на вуліцах Розы Люксембург і Пліева. Паводле расповедаў жыхароў, на адным баку вуліцы Пліева з імі змагаюцца каля пяці гадоў, на другім — прыкладна два гады.

Агароднікі расказваюць, што яны хутка распаўсюджваюцца на суседнія ўчасткі і сур'ёзна пашкоджваюць расліны. У перыяд масавага з'яўлення, паводле іх слоў, за адзін абход участка ўдаецца сабраць да чатырох-пяці літраў шкоднікаў.

Хоць спецыялісты пакуль не пацвердзілі, што выяўленыя асобіны належаць менавіта да іспанскага смаўжа, асцярогі маюць падставы. Гэты інвазійны від лічыцца адным з самых небяспечных шкоднікаў садоў і агародаў.

Паводле слоў жыхароў Слуцка, цалкам пазбавіцца ад шкоднікаў пакуль не ўдаецца. Для барацьбы выкарыстоўваюць розныя сродкі, у тым ліку склады на аснове солі. Аднак самі дачнікі адзначаюць, што такія метады могуць нашкодзіць глебе.

Адзін з суразмоўцаў выдання расказаў, што пасля рэгулярнай апрацоўкі падобным сродкам на ўчастку перасталі расці клубніцы.

Пра смаўжоў і слімакоў б'юць трывогу сяляне і агароднікі ў розных часцінах Беларусі. Смаўжы і слімакі сталі для іх сапраўдным бедствам.

Каментары12

  • Жвір
    29.07.2026
    Гэта гішпанскія смаўжы, інвазіўныя, іх не ядуць ні вожыкі, ні зьмеі, ніякая птушка ці жамяра. За адзін раз прыносяць да 200 шт. новага патомства. Нажаль эфектыўных сродкаў барацьбы супраць іх няма. А завезьлі іх хутчэй за ўсё з Ліетувы, там у іх даўно ўжо фермеры танчаць...
  • Бомж
    29.07.2026
    Слімакі з хаткай, іх есьці можна!
  • З Латвіі
    29.07.2026
    Не абавязкова з Літвы. У Латвіі іх поўна. Жаруць ўсё на свеце, цалкам да карэння, напасць горшая за мядзведку ці што там іншае бывае. У мяне на участку ў Рызе сёлета ўвесну з'явіліся, гэта жах. Дзесьці ў іншых месцах у Латвіі ад Курзэмэ (заходняя частка краіны) да Латгаліі (мяжа з Беларуссю)ўжо летась было поўна, людзі штораніцы вёдрамі збіралі. Ёсць нават пракат на лета спецыяльных качак, што іх ядуць, у краіне. Некаторыя адмыслова нават купляюць гэтых качак, хоць ніколі ў жыцці не трымалі хатніх птушак і жывёл. Клімат змяніўся, і з пацяпленнем жыве гэтая нечысць ужо там, дзе ніколі не было. На Украіне тое самае, у Прыкарпацьці дакладна іх поўна. Грыбы ў лесе з'ядаюць цалкам.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай6

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць