Свет1616

У расійскім Екацярынбургу да смерці збілі навукоўца Акадэміі навук, які перашкодзіў дзецям катацца на квадрацыклах па доследных палях

Мікіта Зезін забраў дзяцей з поля і адвёз да інстытута, а туды пад'ехалі бацькі.

Мікіта Зезін. Уральскі федэральны аграрна-навукова-даследчы цэнтр Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук

У Екацярынбургу пасля збіцця памёр дырэктар Уральскага федэральнага аграрнага цэнтра Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, доктар сельскагаспадарчых навук Мікіта Зезін, піша Moscow Times.

Паводле слоў дэпутата Заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці Вячаслава Вегнера, які першым паведаміў пра здарэнне, 13 ліпеня 67‑гадовы Зезін разам са сваім намеснікам Аляксандрам Шаніным аглядаў доследныя палі. На адным з участкаў навукоўцы заўважылі дзяцей 8—10 гадоў, якія на квадрацыкле ездзілі па пасевах, пашкоджваючы іх, пасля чаго захраслі ў гразі.

Зезін і Шанін папрасілі ў дзяцей нумары тэлефонаў бацькоў, звязаліся з імі, расказалі пра здарэнне і прапанавалі адвезці непаўналетніх у інстытут, каб перадаць іх сем'ям.

Каля 18:00 да інстытута, паводле Вегнера, пад'ехалі чатыры ўседарожнікі. З аднаго з іх выйшлі «два спартыўнага выгляду чалавекі, адзін з якіх назваўся Аркашам».

Як сцвярджае дэпутат, мужчына — імаверна, бацька аднаго з дзяцей — накінуўся на Зезіна і пачаў яго збіваць, суправаджаючы напад нецэнзурнай лаянкай. 

«Усё суправаджалася крыкамі і пагрозамі. Дзеці стаялі побач, назіралі за тым, як збіваюць чалавека, і радасна выкрыквалі, захапляючыся паводзінамі азвярэлага бацькі», — расказаў дэпутат.

Пасля таго як Зезін страціў прытомнасць, нападнікі, паводле сцвярджэнняў Вегнера, пераключыліся на Шаніна, збілі яго і плюнулі яму ў твар. Дэпутат адзначыў, што Шанін — ветэран баявых дзеянняў, удзельнік вайны ў Афганістане.

Як паведаміў Вегнер, праз некаторы час пасля нападу ў Зезіна «не вытрымала сэрца». У прэс-службе УрА РАН паведамілі, што навуковец памёр 22 ліпеня.

Блізкія да сілавых структур тэлеграм-каналы Baza і «112» сцвярджаюць, што афіцыйнай прычынай смерці стаў інфаркт, аднак сваякі Зезіна лічаць, што сардэчны прыступ быў справакаваны траўмамі, атрыманымі падчас збіцця.

Мікіта Зезін прысвяціў аграрнай навуцы больш за 40 гадоў.

Па яго ініцыятыве на Урале аднавілі даследаванні па вырошчванні кукурузы і пачалі селекцыю азімага трытыкале — гібрыда жыта і пшаніцы. Ён быў прафесарам Уральскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, уваходзіў у калегію Міністэрства аграпрамысловага комплексу Свярдлоўскай вобласці і ў савет Нацыянальнага саюза селекцыянераў і насенняводаў. Зезін з'яўляецца аўтарам больш як 260 навуковых прац, манаграфій і кніг. Ён быў удастоены нацыянальнай прэміі імя П. А. Сталыпіна «Аграрная эліта Расіі» і ўзнагароджаны знакам адрознення «За заслугі перад Свярдлоўскай вобласцю» II ступені.

Як паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Расіі, па факце яго смерці заведзена крымінальная справа, а старшыня СКР Аляксандр Бастрыкін узяў расследаванне пад асабісты кантроль.

Каментары16

  • улус джучи
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • И
    29.07.2026
    Аборигенам не нужна наука в их стране. На рф нужна лишь пушечное мясо для мясных штурмов.
  • на том стоял и стоять буду
    29.07.2026
    Так в русском мире прав тот, кто имеет большие кулаки, наглость, умеет врмть и красть, а не тот, кто имеет ум.
    Так 450 лет.
    В принципе, это касается любого тоталитарного, скотного двора.
    Русский мир на том стоит и стоять будет.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам10

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць