Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў
Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе ўказаў на выяўленыя падчас уборкі ўраджаю злачынствы, сярод якіх — крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, піша БелТА.

«Толькі пачалі ўборку, а МУС ужо выяўлена 46 злачынстваў. Асноўныя — гэта крадзеж камплектуючых і запасных частак, хабарніцтва. На першым месцы — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў», — заявіў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта даўняя праблема.
«У мяне на стале вынікі свежага маніторынгу, які паказаў, што мясцовая ўлада да ліквідацыі крадзяжоў падыходзіць абыякава, абсалютна фармальна. Таму нядобрасумленныя работнікі крадуць паліва і цалкам упэўненыя ў сваёй беспакаранасці», — падкрэсліў ён.
«Асабліва абурае, што некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў замест таго, каб змагацца з гэтымі несунaмі, уступаюць з імі ў долю і «крышуюць», як у ліхія 90-я. Мужыкі, вы ж разумееце, што 90‑х нават у гэтай дробнай праблеме мы не дапусцім», — заявіў ён.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары