Грамадства1717

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

«Дразды» пацярпелі ні за што, у тым ліку і праз мой матэрыял, за што я яшчэ раз прыношу ім свае прабачэнні», — кажа Вікторыя Футрына.

Вікторыя Футрына. Фота: інстаграм

Галоўная рэдактарка газеты Гомельскага райвыканкама «Маяк» Вікторыя Футрына выбачылася за свае хамскія выказванні ў адрас гурта «Дразды».

Раней яна назвала гурт «Дразды» здраднікамі за тое, што «ў 2020‑м калектыў стаў пад БЧБ-сцяг, а як запахла смажаным — адразу пераабуўся».

Гэта абурыла вакаліста Віталя Карпанава, які размясціў на сваіх старонках у сацсетках такі допіс: «Мне даслалі ролік, дзе адно з дзяржаўных СМІ чарговы раз назвало гурт «Дразды» здраднікамі… Тым часам на канцэрт гэтых «здраднікаў» [у Маладзечне] сёння прыйшло 2700 гледачоў! Калегі, калі вы перастанеце жыць у паралельнай рэальнасці? Пакуль мы чакаем афіцыйных выбачэнняў ад гэтага СМІ, паглядзіце, як любяць гэтых хлопцаў простыя беларусы!»

Вікторыя Футрына. Фота: скрыншот інстаграма

Цяпер Вікторыя Футрына прынесла лідару «Драздоў» свае прабачэнні «за паспешлівыя і несправядлівыя высновы», прызнаўшы, што яе словы ў адрас калектыву «аказаліся не да канца праверанай інфармацыяй, па сутнасці — хлуснёй, і абразілі артыстаў», а музыканты «ні ў чым падобным не замешаныя».

«Віталь Уладзіміравіч, у першую чаргу прыношу вам свае прабачэнні за паспешлівыя і несправядлівыя высновы ў сваім матэрыяле. Цяпер такі час: складана вызначыць, хто сябар, а хто вораг, таму газеце даводзіцца быць зубастай», — нервова апраўдвалася прапагандыстка.

Ці даруе ёй Карпанаў, перапытала Футрына.

«Прабачаем. Я абсалютна незлапамятны чалавек. Мы не крычым, не кажам нейкіх пафасных прамоў, а проста робім любімую справу на карысць любімай краіны. І зробім усё, каб дзве нашы родныя мовы гучалі і аб'ядноўвалі людзей. Уся краіна павінна быць разам у гэтыя няпростыя часы», — адказаў Віталь Карпанаў.

«Мой горкі прыклад даказвае: лепш некалькі разоў падумаць, перш чым кагосьці абвінавачваць. «Дразды» пацярпелі ні за што, у тым ліку і з-за майго матэрыялу, за што я яшчэ раз прыношу ім свае прабачэнні. Спадзяюся, гэтае інтэрв'ю не толькі дапаможа аднавіць іх рэпутацыю, але і зменіць меркаванне кагосьці «начытанага», як я, у тым ліку і сярод прадстаўнікоў іншых СМІ», — падсумавала Футрына.

Вікторыя Футрына родам з Рэчыцы. Скончыла школу ў 2013 годзе і паступіла на юрыдычны факультэт ГДУ ім. Ф Скарыны. Актывістка БРСМ, у 2022 годзе яна прыйшла ў гомельскую раённую газету «Маяк», а ў жніўні 2023 года стала там галоўнай рэдактаркай.

Каментары17

  • хх
    13.07.2026
    "дзве нашы родныя мовы"?
    гэта як? у яго што - дзве родныя мамы?
  • )df
    13.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ой, а што здарылася?
    13.07.2026
    у яе зазваніў тэлефон
    тэлефануе не слон
    але перад ім сцелюцца многія
    то быў намеснік па ідэалогіі
    Дрэнныя яны камедыянты, гэтыя выканаўцы на месцах

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць