Літаратура

У выдавецтве «Мяне Няма» выходзіць першая перакладная кніга

Арыгінал напісаны беларускай Алёнай Глухавай па-французску.

Выдавецтва «Мяне Няма» анансавала выхад першай перакладной кнігі ў сваім даробку — «Нашы зіхоткія целы» Алёны Глухавай. Арыгінал кнігі быў напісаны беларускай Алёнай Глухавай па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў буйным выдавецтве Gallimard. На беларускую мову кнігу пераклала Алена Пятровіч, паведамляе bellit.info.

«Нашы зіхоткія целы» — раман пра каханне. Пра тое, калі яно ў кагосьці скончылася, а ў кагосьціі (напэўна) усё яшчэ не. Пра тое, што адбываецца з тымі, хто раней быў побач. Паэтычна-метафарычны аповед, поўны адсылак да астранамічных і (мета)фізічных целаў і траекторый іх падзення.

Твор поўніцца фрагментарнымі успамінамі — пра раскіданыя летнія сукенкі, якія няма куды апрануць, кіслае чырвонае ў Менску, начныя шпацыры па вуліцы ў горадзе По, якую аўтарка і ейнае каханне не называлі «нашай». І бясконцыя пераезды (гэта ў аўтаркі сямейная традыцыя). А таксама знайшлося крыху месца для Дэрыды з Левінасам.

Цяпер адкрыты папярэдні заказ на кнігу, поўны наклад выйдзе з друку ў кастрычніку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць