Свет

Хусіты захапілі партовы горад ля выхаду з Чырвонага мора

Хусіты захапілі партовы горад Мока на заходнім узбярэжжы Емена і ўмацавалі свае пазіцыі каля праліва Баб-эль-Мандэб — паўднёвага выхаду з Чырвонага мора, піша DW.

Еменскі баец-хусіт. Фота: AP Photo / Osamah Abdulrahman

Праліў Баб-эль-Мандэб набыў стратэгічнае значэнне з пачатку вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана — ён выкарыстоўваецца як альтэрнатыўны гандлёвы маршрут, які дазваляе часткова кампенсаваць перабоі ў пастаўках нафты, выкліканыя блакадай Армузскага праліва.

Калі хусітам, якіх падтрымлівае Іран, удасца ўсталяваць поўны кантроль над гэтым водным шляхам, Тэгеран можа атрымаць важную ваенную перавагу, што прывядзе да скарачэння паставак энерганосьбітаў і выкліча рэзкі рост коштаў на нафту, адзначае Reuters.

Прасоўванне хусітаў адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае завяршэння вайны з Іранам пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША ў лістападзе 2026 года. Калі хусіты захаваюць кантроль над Баб-эль-Мандэбам, у Белага дома будзе менш магчымасцяў для выхаду з канфлікту, піша Reuters

Зараз сілы міжнародна прызнанага ўрада Емена і іх саюзнікі вымушаныя адступаць на поўдзень уздоўж узбярэжжа Чырвонага мора. Прадстаўнікі хусітаў ужо заявілі, што суднаходства ў Чырвоным моры бяспечнае для ўсіх кампаній, за выключэннем судоў з Саудаўскай Аравіі — найбуйнейшага экспарцёра нафты, які ўдзельнічае ў канфлікце на баку ўрада Емена.

Чырвоным пазначаны захоплены горад. Google.maps

У пачатку верасня хусіты абвясцілі аб пашырэнні ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе і нанеслі ўдары па чатырох гарадах на поўдні Саудаўскай Аравіі. У выніку масіраванага абстрэлу пацярпелі больш за 70 чалавек, а на нафтавых аб'ектах успыхнулі пажары. У сваю чаргу Саудаўская Аравія нанесла больш за 60 авіяўдараў па некалькіх правінцыях, якія кантралююць хусіты.

З 2014 года Емен ахоплены грамадзянскай вайной, якая ўжо прывяла да фактычнага падзелу краіны паміж трыма супрацьлеглымі бакамі. Праіранскія хусіты занялі паўночныя і заходнія правінцыі Емена, у тым ліку сталіцу краіны Сану, дзе пражывае каля 70% насельніцтва.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць