Свет77

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас прэс-канферэнцыі з федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам пацвердзіў, што 12—14 ліпеня ў Баку нібыта без ведама афіцыйных уладаў прайшла неафіцыйная сустрэча былых высокапастаўленых прадстаўнікоў Германіі і Расіі, прысвечаная магчымым шляхам спынення вайны ва Украіне.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Паводле слоў Аліева, азербайджанскі бок не ўдзельнічаў у перамовах, аднак даныя пра рэйсы пацвярджаюць факт сустрэчы. Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што Баку можа толькі вітаць такія кантакты, калі іх мэтай было садзейнічанне спыненню вайны:

«Я не магу каментаваць дэталі, паколькі мы не прысутнічалі на сустрэчы. Аднак даныя пра рэйсы дазваляюць мне сцвярджаць, што сакрэтная сустрэча ў Баку сапраўды адбылася. Калі гэта сустрэча была заклікана спрыяць спыненню вайны паміж Расіяй і Украінай, мы можам толькі вітаць гэта».

Паводле даных азербайджанскай памежнай службы, 12 ліпеня ў краіну прыбылі былы прэм’ер Брандэнбурга Маціяс Платцэк і экс-кіраўнік ведамства канцлера Германіі Рональд Пофала.

Неўзабаве пасля іх у Азербайджан прыехалі людзі, набліжаныя да Уладзіміра Пуціна — былы старшыня ўрада Расіі Віктар Зубкоў і старшыня Рады пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадскай супольнасці і правах чалавека Валерый Фадзееў.

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што яго ўрад у сустрэчы не ўдзельнічаў і яму нічога пра яе не вядома.

Каментары7

  • Жвір
    21.07.2026
    Меў рацыю Пазьняк, калі казаў, што Нямеччына й Раша неўпрыкмет сумесна робяць пакасьці, і ў аднолькавай ступені ня хочуць разглядаць Беларусь, як незалежную краіну. Вось так во маскавіты некалі й зь Вікам сустракаліся...
  • Немец
    21.07.2026
    Жвір , я жыву ў Нямеччыне й поўнасьцю пацьвярджаю словы Зянона. Вельмі хутка немцы вымусяць Украіну падпісваць мірную дамовц з тэрытарыяльнымі і чалавецкімі стратамі, бо немцам тэрмінова патрэбныя расейскія рэсурсы. Мы ім наогул як сабаку пятая лапа. У маім месьце адзіная згадка пра Беларусь у публічнай прасторы - гэта інсталяцыя пра тое, як праз Беларусь ў ЕС трапдялі бедныя і няшчасныя ўцекачы. Не, не беларускія, а сірыйскія і іракскія. Пра палітуцекачоў з самой Беларусі - ані слова.
  • Вы нас заблуждаете с Позняком
    22.07.2026
    Жвір , А разве Беларусь незалежная Краина? В чем ее незалежнасць. Она тотально залежная от России и санкций запада.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць