Грамадства2727

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 

Сцэнару «пактавай дэмакратызацыі» даюць менш за 3%.

Скрыншот з відэа

Цэнтр новых ідэй прадставіў вынікі новага даследавання, дзе прааналізаваны імаверныя сцэнарыі, трыгеры і ключавыя гульцы будучай змены ўлады ў Беларусі.

Для даследавання апыталі 29 экспертаў.

Транзіт да 2030 года лічаць імаверным 15% з іх, да 2035 — 60%, 2040 — 90%.

На думку экспертаў, найбольш верагодны старт адбудзецца праз кіраваную перадачу ўлады зверху (72%).

У даследаванні зафіксавана, што:

  • галоўным трыгерам транзіту з’яўляецца стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі (79%), а таксама нестабільнасць у Расіі (38%);
  • рэальную ўладу на першым этапе, найхутчэй, атрымаюць актары з унутрысістэмнага асяроддзя — дзейныя чыноўнікі (48%), сям’я Лукашэнкі (21%) або сілавікі (17%);
  • беларускае грамадства і эліты пакуль дэманструюць пасіўнасць: 69% экспертаў чакаюць, што эліты зоймуць чакальную пазіцыю, а 55% лічаць, што грамадства прыме статус-кво.

Даследаванне паказвае, што Расія складзе галоўны знешні фактар і падтрымае любога геапалітычна прымальнага кандыдата (66%). Захад, у сваю чаргу, мае высокі запыт на змены, але пакуль не дэманструе гатоўнасці актыўна кіраваць працэсам.

Эксперты вылучаюць чатыры асноўныя сцэнарыі развіцця падзей:

  1. Аўтарытарная пераемнасць (32%) — базавы сцэнар змены першай асобы без глыбокай дэмакратызацыі.
  2. Геапалітычны гібрыд (31,6%) — манеўраванне часткі эліт паміж Масквой і Захадам.
  3. Акно для дэмакратызацыі (2,4%)— найлепшы, але малаімаверны сцэнар, які патрабуе аслаблення РФ і гатоўнасці рэфарматараў.
  4. Замарожванне або страта суб’ектнасці (34%)— найгоршы сцэнар з паглыбленнем расійскага кантролю.

Больш падрабязней азнаёміцца з інтэрактыўнай мадэллю можна тут.

Даследаванне падрыхтавалі Антон Раднянкоў, Рыгор Астапеня і Зміцер Крук.

Каментары27

  • бабруйчанін
    21.07.2026
    Здароў'е ВВПу АГЛ сітуацыя развіцце у Вайне галоўныя чыннікі на Шанец Змен
    Пазытыўны сцэнар першы " ідзе" ВВПу
    Нэгатаўны ідзе першы АГЛ цьфу цьфу
    Перамір'е затуханне калапс кіравання на Рф ...таксама на карысць і Шанец на Змены ..
    Ўсе іньшае паліталагічныя калькі ..
    Як раней ні будзе і павернення таксама
  • Ай, пустое
    21.07.2026
    галоўным трыгерам транзіту з’яўляецца стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі (79%)/
    Закалебалі са сваім галоўным трыгерам. Хартыя ўжо гадоў 20 піша, што "Лукашэнка вось-вось памрэ".
    Памрэ гадоў праз 20, і эксперт напіша "я жэ гаварыў - памрэ!"
  • Акела
    21.07.2026
    Манеўраванне часткі эліт паміж Масквой і Захадам.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць