Культура2929

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Пакуль ехалі з Барысам Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпетавалі з дзецьмі», — расказаў Павел са сцэны на фестывалі Tutaka, што праходзіць на Падляшшы.

«Пакуль ехалі з Барысам Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпетавалі з дзецьмі», — напісаў Павел Севярынец у сябе ў сацсетках.

Вітаю, сябры! Пятніца вечар,
Пад Беластокам народнае веча:
Жыве Беларусь! Пуцін капут!
Мы беларусы і мы — тут!

Многіх не бачыў з 20‑га года,
Нарэшце на волі, разам з народам.
І хай у турме ламалі нам косці,
Мы — беларусы і мы ёсць!

Забанілі тры беларускія крамы,
Ідуць па пунктах карнай праграмы,
Адчынім дзесяць і будзем купляць:
Мы беларусы і нас не ўзяць!

Арыштавалі ксяндза з Пружанаў,
Палохаюць у Берасці прыхаджанаў…
Чым мы адкажам ім, спадарове?
Дружна прыйдзем маліцца на мове!

Забанілі сто беларускіх кнігаў,
Чым мы адкажам крамлёўскім барыгам?
Напішам яшчэ тысячы дзве —
Закалябаюцца баніць ў Маскве!

Нос вышэй і хопіць енкаў!
За Беларусь — без Лукашэнкаў!
Мы не баімся рыкаў варожых —
Мы беларусы і мы пераможам!

Каментары29

  • Lunny
    18.07.2026
    Паша канешне герой і маральны арыентыр, але як быў так і застаўся летуценнікам. Памятаю, як у 2001 на пустой Плошчы заклікаў дачакацца міфічных калёнаў з Баранавіч і Гародні, так і зараз паветраныя замкі і вера ў Божы цуд.
    А цудаў - не будзе. Як паказаў Зяленскі - рэжым разумее толькі ультыматум падмацаваны зброяй.
    А мы, беларусы за 6 год з такім рэсурсам эміграцыі, нажаль, ніякай сілы не стварылі, быў Полк і той знік. Можам толькі фестываліць.
    Улады разумеюць гэта і спакойна ўсе 6 год усіх хто нязгодны выціскаюць за парэбрык у эміграцыю, а, хто не паспеў - у абменны фонд для гандлю закладнікамі. Ідэальны расклад.
    Для рэжыма впшыя пашпарты хутка скончацца і вы за мяжой станеце ніхто, у лепшым выпадку грамадзянамі іншых краінаў.
    І кніжкі, цішоткі - гэта ўсё добра, толькі яны экстрэмістскія і ў Беларусь нажаль - не трапяць.
  • Valadzimir
    18.07.2026
    Ізноў нагадаю, што "беларусаў" да пачатку 20 ст. тут НЕ было, пакуль руку да іх стварэньня не прыклалі "белорусскіе" нацыянал-масоны. Я.Карскі (1903г.): «Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія." І таксама нагадаю, што каталіцкія і вуніяцкія храмы ў "Беларусі" зьявіліся ў ранейшыя, "добелорусские" часы - калі гэты край быў ЛІТВОЙ.
  • Biełarus' Freedom
    18.07.2026
    Літвін, расейскі литвинизм адрозьніваецца ад беларускага ліцьвінства.
    Бо расейскі ФСБшны праект скіраваны на правакаваньне варожасьці ўнутры беларусаў, на падзел беларусаў на людзей розных гатункаў, і ён скарыстоўваецца летувіскімі шавіністамі (агентура ФСБ ці бясплатныя дурні) для ўзбуджэньня нянавісьці да беларусаў. Нездарма некаторыя сайтаў літвінаў вядуць у Калінінград 😁😁.
    Наш сапраўдны літвінізм, ліцьвінства кажа, што нацыя нарадзілася ў выніку беларускага нацыянальнага адраджэньня, але нашай папярэдняй дзяржаваю было ВКЛ, дзе продкі сучасных беларусаў называлі сябе ліцьвіны (дадам - ды русіны) (аддзяляючы сябе ад жамойтаў і маскалёў). І гэта нашая дзяржава была нашчадкам княстваў Полацкага, Тураўскага, Смаленскага..., плямёнаў (Крывічы і г.д.)...
    Ірану адмовіцца ад Пэрсіі? Італіі ад Рымскай імпэрыі і наступных паасобных дзяржаваў. Немцам ад Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі на тэй падставе што назвы неаднакроць мяняліся?
    То бок нашая слаўная Вялікалітва гэта і ёсьць Беларусь. А вось мэта расейскай агентуры - казаць: там заходнікі, там усходнікі, там дзярэўня, там гарадзкія, там ліцьвіны, там русіны, там крывічы , там тутэйшыя, і распальваць спрэчкі, хто праўдзівы беларус, распальваць спрэчкі (ня проста дыскусіяваць) аб правапісах, альфабэтах, канфэсіях...

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень1

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы12

Польскія ВПС падымалі знішчальнікі, у польскім Любліне гучалі сірэны паветранай трывогі1

На тэрыторыі былой Валадаркі ўжо знеслі 17 пабудоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць