Культура33

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы

Адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton, над візуальным стылем якога працаваў мастак культавых гульняў Half-Life 2 і Dishonored. Адной з галоўных адметнасцей рэлізу стане поўная беларуская лакалізацыя, якую за ўласныя сродкі ініцыявалі і аплацілі два беларусы, каб падтрымаць родную мову ў сусветнай індустрыі.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Як расказаў на сваёй старонцы ў LinkedIn дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment Аляксей Герасімовіч, ідэя дадаць беларускую мову і яе фінансаванне належаць яму асабіста, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc Уладзіміру Канапліцкаму. Каб пераклад не быў зроблены для птушачкі, да працы прыцягнулі прафесіяналаў, якія забяспечылі высокую літаратурную якасць тэксту. У выніку з першага дня рэлізу ўвесь інтэрфейс і ўсе дыялогі будуць даступныя па-беларуску.

Па словах Герасімовіча, з камерцыйнага пункта гледжання дадаваць беларускую мову ў гульні не заўсёды мэтазгодна, бо аўдыторыя адносна невялікая. Аднак менавіта таму вельмі важна, каб яна з'яўлялася ў новых праектах.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Ён адзначыў, што апошнім часам студыі з беларускімі каранямі ўсё часцей дадаюць родную мову ў свае рэлізы, прывёўшы ў прыклад гульні Hollywood Animal і Replaced.

Распрацоўкай Guns of Eschaton займаецца кіпрская студыя Eschatology Entertainment пры падтрымцы выдаўца 4Divinity. Сам праект уяўляе сабой шутар ад першай асобы з элементамі жанру soulslike.

Сюжэт пераносіць гульцоў у альтэрнатыўную версію Дзікага Захаду, які паглынуў містычны апакаліпсіс. Галоўны герой — звычайны стралок, які спрабуе выжыць і вярнуцца дадому з дапамогай кольта і ўласных інстынктаў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Стваральнікі абяцаюць складаны геймплэй: гульцам давядзецца вывучаць паводзіны ворагаў, падбіраць для іх пэўныя тыпы куль і старанна эканоміць боепрыпасы. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на аснове рэальных прататыпаў XIX стагоддзя. Гульню можна будзе прайсці як у адзіночку, так і ў кааператыўным рэжыме, таксама заяўлены фармат PvP-бітваў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Варта асобна адзначыць, што студыя Eschatology Entertainment была заснаваная пры ўдзеле легендарнага арт-дырэктара Віктара Антонава, які нядаўна пайшоў з жыцця. Ён удзельнічаў у стварэнні Guns of Eschaton з самых ранніх этапаў і сфарміраваў унікальны візуальны стыль праекта.

Рэліз гульні запланаваны на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, аднак дакладная дата выхаду пакуль не называецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Чавус
    21.07.2026
    Вось гэта сапраўдны учынак беларусаў! Сапраўдны ўзнёс у справу беларускасці. І зрабілі ўсё за свое грошы ... Рэспект!
  • салодкае навокал
    21.07.2026
    Сп. Віктар Кіслы атрымаў, дзякуючы бацьку, рэсурсы нейкай лабараторыі фізічнага факультэта БДУ.

    Пры усёй маёй павазе да клопату вытворцаў гульняў да сваёй кішэні, не бачу нагоды для пыхі.
  • Gamer
    21.07.2026
    Набуду, як выйдзе.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль5

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць