Грамадства1212

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук

Прапагандыст Вячаслаў Даніловіч стаў акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яго прозвішча з'явілася на афіцыйным сайце ўстановы, заўважыла «Люстэрка».

Фота: Ont.by

Чалавек, які займае гэтую пасаду, курыруе працу ўсіх гуманітарных структур НАН. Гэта інстытуты гісторыі, сацыялогіі, філасофіі, эканомікі і іншыя.

Вячаслаў Даніловіч па спецыяльнасці гісторык-педагог. У НАН ён перайшоў у 2006 годзе ўслед за сваім кіраўніком з БДПУ Аляксандрам Каваленем. Менавіта Каваленя з 2009 года займаў пасаду акадэміка-сакратара, але сёлета яму споўнілася 80 гадоў, і, верагодна, ён выйшаў на пенсію, перадаўшы пасаду свайму пратэжэ.

Даніловіч паспеў пабыць кіраўніком Інстытута гісторыі, рэктарам Акадэміі кіравання, а ў 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Ён з'яўляецца адным з галоўных экспертаў дзяржаўнай прапаганды, рэгулярна выступаючы ў дзяржаўных СМІ і на тэлебачанні.

У жніўні 2020 года Даніловіч у тэлеэфіры спрабаваў дыскрэдытаваць бел-чырвона-белы сцяг, сцвярджаючы, што гэта сцяг калабарантаў (маючы на ўвазе БНР), якія нібыта нават не збіраліся ствараць незалежную дзяржаву. Гэтыя заявы адразу ж былі абвергнутыя іншымі гісторыкамі.

Таксама Даніловіч усхваляў Іосіфа Сталіна, які быў ініцыятарам масавых рэпрэсій: «Той жа Іосіф Вісарыёнавіч Сталін адыграў вялікую ролю ў дасягненні перамогі, як бы мы да яго ні ставіліся. Таму што адна справа, калі патрыятычна настроена грамадства, але вельмі важна, калі гэтаму грамадству ёсць вакол каго аб’яднацца. Ёсць лідар — як у нас у Рэспубліцы Беларусь», — казаў ён.

Каментары12

  • Абу
    21.07.2026
    "У акадэміі навук засядае князь мудук..."
  • Даніловіч, мяняй прозвішча
    21.07.2026
    Таксама Даніловіч усхваляў Іосіфа Сталіна, які быў ініцыятарам масавых рэпрэсій/
    Так Сталін бы яго першага б расстраляў, проста за тое, што навуковец і беларускае прозвішча мае. Даніловіч, мяняй прозвішча на Данілаў.
    І ў Курапаты схадзі, паглядзі на крыж расстраляным тваім Сталіным Беларускіх навукоўцаў. Успомні, сколькі ён расстраляў беларускіх гісторыкаў, архітэктараў, паэтаў, пісьменнікаў.

    І многія з іх, каб выжыць, нават хвалебныя вершы пісалі Сталіну. Не дапамагло. Іх усё роўна забілі сталінскія нвкдзісты.
  • алкаш
    21.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць