Свет3131

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец

У польскім горадзе Лодзь невядомы мужчына напаў на выпадковага мінака, бо памылкова палічыў яго ўкраінцам. Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня ў цэнтры горада на алеі Пілсудскага, піша Rmf24.pl.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Паводле слоў пацярпелага, нападнік падышоў да яго, калі ён размаўляў па тэлефоне, ударыў некалькі разоў і пачаў абражаць, заяўляючы, што яму нібыта «не месца ў гэтай краіне».

Пацярпелым аказаўся грамадзянін Польшчы. У выніку нападу ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы, пашкоджанні носа і сківіцы, пасля чаго быў дастаўлены ў бальніцу. На наступны дзень мужчына звярнуўся ў паліцыю.

Праваахоўнікі шукаюць нападніка. Яны ўжо атрымалі запісы з камер відэаназірання і звяртаюцца да сведкаў здарэння.

У паліцыі адзначылі, што канчатковы матыў дзеянняў нападніка можна будзе ўстанавіць толькі пасля яго затрымання і допыту.

Каментары31

  • Жвір
    14.07.2026
    Спадар Прэзыдэнт Наўроцкі, вашы дзеяньні даюць плён ! Так трымаць ! :)))
    І няхай сьвет бачыць сапраўдную цывілізаванасьць вашай дзяржавы, ды што насамрэч хаваюць мілыя ды ўсьмешлівыя маскі на вашых тварах...
  • %
    14.07.2026
    Палякі канешне дзіўнаватыя і трохі дахам паехаўшыя адносна Украіны. І гатовыя кідацца на ўсіх
  • Праўда
    14.07.2026
    %, шматмільённы наплыў іншаземцаў з вялікай доляй рускамірнай навалачы - сур’ёзны выклік для любой нацыі.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць