«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што яго краіна не пагодзіцца на ўступленне Украіны ў Еўрапейскі саюз, калі Кіеў не спыніць ушаноўваць шэраг гістарычных дзеячаў, піша РБК-Украіна.

Падчас размовы чыноўнік адзначыў, што Украіна сутыкнецца з сур'ёзнымі праблемамі на шляху да ўступлення ў Еўрапейскі саюз, калі працягне выкарыстоўваць АУН і УПА ў якасці нацыянальных сімвалаў.
«Мы (у ЕС) не павінны ўзводзіць на п'едэстал тых, хто разбурае еўрапейскае супрацоўніцтва. З Бандэрай Украіна не ўступіць у Еўрапейскі саюз. Ніхто не будзе ўказваць нам, як галасаваць адносна ўступлення той ці іншай краіны ў Еўрапейскі саюз», — сказаў ён.
Таксама Касіняк-Камыш пагадзіўся з меркаваннем, што ў Кіеве нібыта існуюць сілы, якія не хочуць, каб Украіна стала членам Еўрасаюза.
Акрамя таго, ён адзначыў, што кожная краіна пры ўступленні ў ЕС павінна выконваць строгія патрабаванні, у тым ліку ў пытаннях гістарычнай памяці. Паводле яго слоў, нельга будаваць супрацоўніцтва ў межах Еўрасаюза на павазе да асобаў або рухаў, якія выклікаюць боль, непрыманне і распаўсюджваюць няпраўду пра суседнія краіны.
У канцы мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прысваенні аднаму з падраздзяленняў наймення «імя Герояў УПА».
Пасля гэтага прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла, пасля чаго паміж украінскім і польскім бакамі пачаліся ўзаемныя адмовы ад дзяржаўных узнагарод.
На гэтым фоне лідар польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заклікаў Варшаву заблакаваць новыя раўнды перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.
Таксама днямі былі апублікаваныя вынікі апытання, паводле якіх большасць грамадзян Польшчы выступаюць супраць уступлення Украіны ў Еўрасаюз.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Згодна зь ім падзялілі Беларусь і Украіну .
палякі і расейцы кампэнсацыю заплацяць акупаваным краінам ?
[Зрэдагавана]