Свет66

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?

Японскі парламент даў старт праекту па стварэнні другой сталіцы. Навошта яна спатрэбілася, якія гарады могуць атрымаць новы статус, чаму законапраект стаў прадметам палітычных спрэчак і што будзе далей, разбіраўся Bloomberg.

Осака — адзін з асноўных прэтэндэнтаў на статус сталіцы-дублёра Японіі. Фота: Wikimedia Commons

Тэрыторыя Японіі знаходзіцца ў адной з самых сейсмічна актыўных зон свету. Паводле ацэнак урада, верагоднасць таго, што на працягу наступных 30 гадоў у раёне Токіа адбудзецца моцны землятрус магнітудай каля 7 балаў, складае прыкладна 70%.

Такое стыхійнае бедства здольнае нанесці сур’ёзныя разбурэнні на вялікіх тэрыторыях і ў выніку паралізаваць працу ўрада, парламента, міністэрстваў, фінансавых устаноў і іншых ключавых дзяржаўных органаў, якія сёння сканцэнтраваныя ў сталіцы. Каб у такім выпадку дзяржава магла працягваць працу, улады вырашылі стварыць рэзервовы цэнтр кіравання.

У ліпені парламент Японіі ўхваліў закон, які стварае прававую аснову для прызначэння аднаго або некалькіх рэгіёнаў рэзервовымі цэнтрамі дзяржаўнага кіравання. Калі Токіа будзе паралізаваны ў выніку землятрусу ці іншай надзвычайнай сітуацыі, гэтыя рэгіёны змогуць часова ўзяць на сябе ключавыя палітычныя, адміністрацыйныя і эканамічныя функцыі.

Пры гэтым закон не прадугледжвае пераносу сталіцы. Токіа застанецца галоўным палітычным цэнтрам Японіі, а рэзервовыя рэгіёны будуць задзейнічаныя толькі ў выпадку неабходнасці.

Пытанне не толькі бяспекі

Як адзначае Bloomberg, закон мае яшчэ адну мэту — спрыяць больш раўнамернаму развіццю краіны. У дакуменце адзначаецца, што эканоміка і насельніцтва занадта моцна сканцэнтраваныя ў Токіа.

Сёння на сталічны рэгіён прыпадае каля пятай часткі эканомікі Японіі, тут знаходзіцца больш за палову японскіх кампаній, акцыі якіх каціруюцца на біржы, а таксама жыве каля 30% насельніцтва краіны.

Закон прадугледжвае інвестыцыі ў дзяржаўныя аб'екты, транспартную і гарадскую інфраструктуру ў рэгіёнах будучых «другіх сталіц». Таксама плануюцца падатковыя стымулы, рэгулятарныя змены і іншыя меры для прыцягнення прыватных інвестыцый і павышэння канкурэнтаздольнасці.

Чаму законапраект выклікаў спрэчкі?

Адна з галоўных прычын спрэчак — меркаванне, што найбольшую выгаду можа атрымаць Осака. Менавіта партыя Japan Innovation Party (Ishin), якая базуецца ў гэтым рэгіёне, ужо шмат гадоў выступае за стварэнне другой сталіцы. Яе заснавальнік, былы губернатар Осакі Тору Хасімота, прапанаваў гэтую ідэю яшчэ каля 2010 года.

Пасля таго як Japan Innovation Party увайшла ў кіруючую кааліцыю, прэм'ер-міністр Санаэ Такаіці паабяцала прыняць закон аб другой сталіцы. Менавіта гэтае абяцанне стала адной з умоў далучэння партыі да ўрада.

Крытыкі закона асцерагаюцца, што ў выніку значная частка дзяржаўных інвестыцый, падатковых льгот і інфраструктурных праектаў можа быць накіраваная ў Осаку або некалькі іншых рэгіёнаў на шкоду астатняй частцы краіны.

Урад пакуль не прадставіў ацэнкі кошту стварэння другой сталіцы і не вызначыў чаканы эканамічны эфект, што выклікае пытанні наконт фінансавай дысцыпліны. 

Якія гарады могуць стаць сталіцай-дублёрам?

Закон не называе канкрэтных гарадоў. Ён толькі вызначае патрабаванні да рэгіёнаў, якія могуць прэтэндаваць на новы статус.

Яны павінны знаходзіцца ў зоне з меншай рызыкай сур'ёзных наступстваў ад той жа катастрофы, якая можа закрануць Токіа, а таксама мець дастатковую інфраструктуру, эканамічны патэнцыял, колькасць насельніцтва і адміністрацыйныя магчымасці, каб пры неабходнасці выконваць функцыі рэзервовай сталіцы.

Пра цікавасць да ўдзелу ў праекце ўжо заявілі Осака, Фукуока, Хакайда, Міягі і прэфектура Айці. Канчатковае рашэнне будзе прымаць прэм'ер-міністр, пры гэтым закон дазваляе выбраць не адзін, а некалькі рэзервовых цэнтраў.

Што будзе далей?

Прыкладна цягам года пасля ўступлення закона ў сілу ўрад павінен вызначыць рэгіён або рэгіёны, якія атрымаюць статус сталіцы-дублёра. Для гэтага будзе створаны спецыяльны штаб, які ўзначаліць прэм'ер-міністр. Таксама будзе прызначаны асобны міністр для курыравання ініцыятывы другой сталіцы. 

Пакуль закон не патрабуе пераносу міністэрстваў або іншых дзяржаўных органаў. Якія менавіта структуры будуць працаваць у рэзервовай сталіцы і як будзе арганізаваны пераход у выпадку надзвычайнай сітуацыі, урад яшчэ павінен вызначыць.

Каментары6

  • Дональд
    29.07.2026
    З Мінска таксама трэба палітычную сталіцу пераносіць - у які небудзь меньш савецкі і больш гістарычны горад
  • Дональд
    29.07.2026
    Наваградак быў бы цудоўнай палітычнай сталіцай Беларусі. І застаўбілі б спадчыну ВКЛ.
    А Мінск бы заставаўся бізнэс і навукова- акадэмічнай сталіцай.
  • Время вперёд.
    29.07.2026
    Дональд , Вы меня опередили, хотел написать, открыл, А Вы уже.
    И спадчына и ОГРОМНЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ РОСТ И ИНВЕСТИЦИИ НЕВЗИРАЯ НА ФАШИСТСКИЙ РЕЖИМ В СТРАНЕ В НАСТОЯЩЕЕ ВРЕМЯ.
    Только надо "мгновенно" перед принятием решения приостановить продажу земли по любому поводу в радиусе 50 км.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю21

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?2

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю21

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць