Грамадства33

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор

Звычайны ліфт у адным з мінскіх дамоў парадаваў людзей. Прычына — беларускамоўная агучка паверхаў.

«Штоооо, паслухайце самі! Я ўпершыню сустрэў ў Мінску. Беларускамоўны ліфт. Высотка каля Аэрадромнай. Я нават некалькі разоў праехаўся на ім уверх і ўніз — настолькі незвычайна гэта», —

эмацыйна напісаў у Threads малады чалавек пад нікам theuladzislau, які называе сябе «маладым і адзінокім зумерам з Беларусі», суправадзіўшы свае словы відэа з ліфта.

Допіс сабраў каля тысячы лайкаў і прыкладна 19 тысяч праглядаў. Але адметны ён не толькі гэтым: амаль усе каментары пад ім напісаныя па-беларуску.

«Нічога сабе. Які цуд», 

«Няўжо? Калі так,то гэта ачмурэнна»,

«Ох бы на кожным паверсе спыняўся б)»,

«Як цікава! Крута!» — не хавалі каментатары захаплення.

Асобныя выказалі меркаванне, што «такая агучка павінна стаць базавай для ліфтаў».

Некаторыя прызналіся, што хацелі б чуць родную мову не толькі ў гэтым ліфце, а паўсюль.

«Мёд для вушэй) Вось бы ўсюды ў нашай краіне гучала родная мова!»

Знайшліся і тыя, для каго гэтая дробязь зрабіла раён больш сімпатычным.

«Гэты раён цяпер мне больш падабаецца»,

«Вось такі Мінск-Свет мне падабаецца».

У каментарах людзі пачалі дзяліцца ўласнымі назіраннямі. Высветлілася, што беларускамоўныя ліфты ёсць не толькі ў Мінску.

«У гарадзенскіх новых паліклініках такія ліфты беларускамоўныя»,

«Гродна, гасцініца «Турыст», таксама беларускамоўны ліфт»,

«У санаторыі «Радон» усе ліфты беларускамоўныя».

Сярод дзясяткаў захопленых водгукаў асабліва вылучаўся адзін кароткі каментар. Ён не крытыкаваў саму ідэю беларускамоўнага ліфта, але нагадваў, што падобная радасць для многіх ужо сама па сабе выглядае сімвалічнай.

«Дажыліся… Радуемся беларускай мове ў Беларусі».

Каментары3

  • ветерок
    14.07.2026
    ліфт дэбеларусізаваць будуць,як стала з крамамі лстр,гонар,рагна?
  • Gar
    14.07.2026
    Божахна!!! Жадаю чуць яе па ўсюль!!!
    Якая ж прыемная, пявучая і прыгожая беларуская мова!!!
  • Дыягназ
    14.07.2026
    Але дзяцей усё роўна будуць у рускія школы аддаваць, а потым на стужках пісаць "Выпускник", каб не дай Божа, не "раскрыцца". Вось такая яна — беларуская душа: крывадушная і канфармісцкая)). Пакуль Начальнік не скажа, што можна: у ліфтах, крамах і г. д., то будзем "рускімі".

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць