Ціханоўская выпадкова перасяклася ў дарозе са спеваком Бі-2 ФОТАФАКТ
Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў Threads размясціла фота са спеваком Аляксандрам Уманам, больш вядомым як «Шура Бі-2». Па яе словах, сустрэча была цалкам нечаканай.

«Здарылася такая прыемная неспадзяванка ў аўтобусе з самалёта! Ехалі разам з Шурам Бі-2! Распавёў, што ў іх хутка будуць канцэрты па Польшчы», — напісала Святлана Ціханоўская.
Гурт «Бі-2» пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання выступіў супраць расійскага нападу на Украіну і з'ехаў з Расіі. Аляксандр Уман (Шура Бі-2) і ягоны партнёр па гурту Ягор Бортнік (Лёва Бі-2) — беларусы, якія нарадзіліся і выраслі адпаведна ў Бабруйску і Мінску.
У Naviband выйшаў новы беларускамоўны альбом «Адліга». Сярод песень — дуэт з «Бі-2»
Лёва «Бі-2» расказаў, як яго спрабавалі развесці пранкеры Ваван і Лексус і выцягнуць на сустрэчу
Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў
Удзельнікі гурта «Бі-2» і члены іх сем'яў атрымалі грамадзянства Малдовы
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары