Лёва «Бі-2» расказаў, як яго спрабавалі развесці пранкеры Ваван і Лексус і выцягнуць на сустрэчу
Саліст гурта «Бі-2» апублікаваў пост, у якім расказаў, як яго спрабавалі падмануць пранкеры Ваван і Лексус. «Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але, думаю, нічога добрага».

Як распавёў Лёва ў інстаграме, яго спрабавалі выцягнуць на сустрэчу ў Турын пранкеры, звязаныя з расійскімі спецслужбамі, Лексус і Ваван.
Паводле слоў Лёвы, пад выглядам рэлігійных габрэяў, якія прапануюць паўмільёна даляраў, пранкеры прызначылі яму сустрэчу. Усе перамовы вялі ад асобы фэйкавага Алега Кашына.
«Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але думаю нічога добрага. Пракалоліся яны хутка, бо ўяўляюць з сябе звычайных двоечнікаў <…> А тэлефанавалі з нумара, які ўжо выкарыстоўваўся ў пранку з Майклам Макфолам», — напісаў Лёва.
25 студзеня 2024 года музыкаў гурта «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту на Пхукеце. Затрыманнем наўпрост кіравалі расійскія ўлады, гэта была паказальная расправа над музыкамі, якія не падтрымліваюць вайну. Толькі праз ціск дыпламатаў і грамадскасці музыкаў адпусцілі і дэпартавалі ў Ізраіль.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары