Грамадства88

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў

Лідар гурта «Бі-2» расказаў, наколькі лічыць сябе беларусам і як расстаўся з некаторымі ўдзельнікамі гурта праз іх пазіцыю ў вайне.

Ljowa BI-2 Egor Bortnik Лёва Бі-2 Ягор Бортнік Лёва Би-2 Егор Бортник
Ягор Бортнік (Лёва Бі-2). Скрын відэа: malina_by / YouTube

Гэтым Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) падзяліўся ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна».

Як адзін з удзельнікаў гурта пазваніў расійскаму дэпутату і спытаў, ці можна вярнуцца

Артыст згадаў, як пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне давялося развітацца з адным з членаў гурта.

Па словах Лёвы, перад пачаткам рэпетыцыі адзін з калег паказаў яму, што ў сацыяльных сетках напісаў мужчына, які працаваў у іх асвятляльнікам.

«Там рыторыка проста кашмарная. «Мы вас, хахлоў, будзем вешаць на Краснай плошчы». Мы разумелі, што ён такі маленькі Гітлер, але як бы ў кожнага ёсць свае пэўныя крайне правыя погляды, крайне левыя. У рэшце рэшт, калі быў мірны час, гэта не перашкаджала нашым адносінам. А тут гэта было абсалютна незвычайна, па-за ўсімі нормамі. Ды і нашы погляды тут ужо праявіліся больш у выразным выглядзе. І я сказаў проста: «Давід, ты звольнены».

Як згадвае музыка, мужчына не хацеў звальняцца, спрабаваў патлумачыць, што яго не так зразумелі, а праз два дні напісаў вялікі артыкул пра тое, што «ён патрыёт, а мы не».

Некалькіх членаў сваёй каманды гурт пазбавіўся пасля вызвалення з-пад арышту ў Тайландзе ў студзені гэтага года.

«Пасля Тайланда мы рассталіся па-добраму з усімі тымі, хто вырашыў застацца далей жыць у Расіі. Мы проста ўвайшлі ў становішча гэтых людзей».

Але на жаданне асобных паўплывалі «людзі, які нейкім чынам прыбіліся да гурта». «Яны нам з Янчыкам (Ян Нікаленка. — НН) адразу не спадабаліся. Мы ўбачылі нейкую пячатку ФСБэшную [на іх знешнасці]. (…) Гэтыя людзі займаліся канкрэтным пераманьваннем у Расію».

У выніку адзін з членаў калектыву — гітарыст Андрэй Званкоў (Званок), па словах Бортніка, не вытрымаў такой псіхалагічнай апрацоўкі, пазваніў дэпутату Дзяржаўнай думы Расіі Андрэю Лугавому і спытаў, ці можа прыехаць у Расію, бо нідзе не выказваўся.

Андрэй Званкоў (справа). Фота: «Бі-2»

«І гэта пасля таго, як Ізраіль выратаваў практычна ўсіх музыкантаў, уключаючы Званка. Ну вось ён папаўся на такую вуду. Мы аб гэтым даведаліся. Я сказаў: «Званок, калі б ты проста сказаў, што ты будзеш жыць у Маскве, прыязджаць, гэта адна гісторыя. Але ты пайшоў такой дарогай, якая супярэчыць нармальным рашэнням праблем».

Як прэзідэнт Малдовы Мая Санду дапамагла «Бі-2»

Пасля таго, як калектыў вызвалілі з турмы ў Тайландзе, кожны шукаў, як легалізавацца ў Еўропе.

«Прапаноў было вельмі шмат ад розных краін. Але ўсюды былі нейкія свае нюансы. Усе яны прапаноўвалі законныя звычайныя спосабы. Ніхто не даваў табе пашпарты. Трэба было прайсці праз усе працэдуры. Як правіла, гэта ўсё звязана з тым, што трэба сядзець прывязаным да месца. А музыкантам гэта… Ну а як, чаго чакаць? На якія грошы?» — расказвае Лёва і заўважае, што варыянт застацца ў Ізраілі не быў добрым, бо там дарагое жыццё і няма музычнага рынку.

«Я згадаў, што ёсць цудоўная паклонніца Мая Санду. Кожны раз, як мы працягвалі пасля вайны прыязджаць у Кішынёў (абсалютна без праблем) і гралі там канцэрты, на ўсе канцэрты да нас прыходзіла Мая Санду. З'явілася ідэя, чаму б не звярнуцца з просьбай аб тым, што яна як прэзідэнт у прынцыпе можа пасадзейнічаць атрыманню грамадзянства проста адразу, як асобным указам. І ў прынцыпе яна нам вельмі крута дапамагла».

У выніку, як расказвае Лёва, адзін з музыкантаў яго калектыву і шмат хто з тэхнічнага персаналу атрымалі грамадзянства Малдовы.

Наколькі Лёва Бі-2 беларус

Частка сваякоў Лёвы прыехала ў Беларусь пасля вайны. Сярод іх бабуля і дзядуля з матчынага боку.

«Дзядуля быў палкоўнікам інжынерных войск. Яны прыехалі адбудоўваць Беларусь і засталіся жыць у Мінску. І прыкладна такая ж гісторыя і з маімі [роднымі] па бацькоўскай лініі. Таму беларускіх каранёў у мяне няма».

Бортнік прызнаецца, што ў перыяд, калі ён жыў у Беларусі (ён эміграваў у Ізраіль у 1991 годзе), у яго не было ніякага беларускага сантыменту. Тады ён сябе больш лічыў савецкім чалавекам.

Першы муж яго маці быў сынам Аркадзя Куляшова. Ведаючы пра гэта, сябар і сузаснавальнік «Бі-2» Аляксандр Уман (Шура) заўсёды жартаваў, што дзедам Ягора з'яўляецца народны паэт Аркадзь Куляшоў. 

Гурт «Бі-2» са Святланай Ціханоўскай. Фота: Лёва Бі-2

Па словах музыкі, у яго доме была вялізная бібліятэка. «Бясконцыя тамы. І Якуб Колас, Янка Купала, Аркадзь Куляшоў. Усё гэта было з аўтографамі. Таму беларускую мову ў школе я не вучыў, а проста перад канцом кожнай чвэрці дарыў чарговую кніжку настаўніцы па беларускай мове. Да канца вучобы я гэта ўсё туды і збыў».

«Ніхто не вучыў беларускай мовы. Мы ўсе жылі ў рускамоўным асяроддзі. І калі з'яўляўся нейкі чалавек, які гаварыў на беларускай мове (гэта ўжо стала з'яўляцца пазней), я тады ўжо разумеў, што гэта ўжо не проста чалавек, які гаворыць. А калі ён гаворыць добра, то гэта значыць, што нейкі палітычны дзеяч.

Таму што новыя палітычныя дзеячы, якія сталі з'яўляцца на зломе разбурэння Савецкага Саюза, яны ўсе ўяўлялі з сябе прыхільнікаў нейкіх партый. Гэта ўсё зараджалася. Адносіцца да гэтага было незразумела як. (…) Цяпер я па-іншаму шмат на якія рэчы гляджу. Але на той перыяд мне не хацелася вучыць беларускую мову. Сумленна магу сказаць. Я не бачыў у гэтым ніякага сэнсу проста таму, што на ёй ніхто не размаўляў».

Каментары8

  • Инга
    17.11.2024
    Смешной парик у данного "певца'')))
  • Віталь
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Слухачок
    17.11.2024
    ""Таму беларускую мову ў школе я не вучыў, а проста перад канцом кожнай чвэрці дарыў чарговую кніжку настаўніцы па беларускай мове. ""
    Я добра адношуся да БІ-2, але гэта паказальна, як ставіліся і ставяцца рускія адстаўнікі і іх нашчадкі да нашай культуры і мовы. Для іх гэта ўсё не каштоўнасць. А ў гэтага Лёвы ні ў адным воку шкадавання пра тое, што ён тады рабіў. Шкада, што ў 1992 годзе Шушкевіч перашкодзіў правесці законапраект, каб гэтыя адстаўнікі не мелі права ўдзельнічаць у выбарах.

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць