Грамадства1414

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы

Палітык сёння пракаментаваў сітуацыі на Блізкім Усходзе.

«Мы займаем асцярожную, узважаную пазіцыю. Чалавечную. З Іранам у нас былі добрыя адносіны, — адзначыў ён. — Разбамбілі краіну. Старажытная краіна. Вельмі духоўныя людзі, мусульмане. Пачалася вайна. Вы бачылі, я сустракаўся з паслом (Ірана). Мы павінны былі паступіць па-чалавечы. Так і паступілі».

«Мы не ўцягваемся ў гэтую вайну. Я не хачу навязаць сваёй краіне нейкія праблемы. Там амерыканцы з яўрэямі ўжо столькі сабе праблем стварылі…», — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней Ізраіль разбамбіў сектар Газа: «Дзяцей, усё перамяшалі, там нічога жывога няма».

«Іран — гэта вялізная краіна, горныя масівы. Яны шмат прарылі тунэляў і схавалі. Ніводная зброя не дастане. Гэта павінны былі ізраільцяне пралічыць і выкласці Трампу: «Вось такая сітуацыя, што будзем рабіць?» Прыехалі, стрэльбу ў рукі — і наперад… Што атрымалася? А нічога. Я ведаю, чаго яны хацелі. Гэта 4—5 пунктаў, пачынаючы ад звяржэння ўлады і заканчваючы бамбёжкамі ядзерных аб’ектаў, адмовай ад ядзернай зброі. Нічога не атрымалася», — сказаў ён.

Каментары14

  • "Мы" заняли стратегическую позицию ...
    13.03.2026
    под плинтусом.
  • Не якой геапалітыцы толькі РБ
    13.03.2026
    "Мы" заняли стратегическую позицию ..., Магчыма казаць што нацыянальная дзяржава пабудавана. Не якой геа- палітыцы толькі РБ. Няхай вова гуляе ў вайнушку - піхае сваю імперыю да 1917Н2
  • М
    13.03.2026
    Не якой геапалітыцы толькі РБ, ты ведаеш што такое нацыянальная дзяржава? Гэта тое што зьнішчае рускі поцреот Лукашэнка

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць