Грамадства4040

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве

Лукашэнка падчас наведвання Дрыбінскага раёна пракаментаваў журналістам заявы Украіны пра тое, што ракетны комплекс «Арэшнік», разгорнуты на тэрыторыі Беларусі, НАТА павінна лічыць законнай цэллю, піша БелТА.

«Гэта нават не інфанагода. Гэта самае сапраўднае глупства, і дурні пра гэта кажуць. Я не кажу, што мы заўтра ўдарым гэтым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве. Барані Бог. Гэта не наша задача. Нам трэба абараніць сваю краіну. А каб не ўдарыў «Арэшнік», вы да нас не лезьце. Ні з Украіны, ні з Польшчы, ні з Літвы, ні з Латвіі. Давайце па-чалавечы вырашаць пытанні», — сказаў ён.

«Няхай лічаць законнай цэллю. Яны ж абураліся, плакалі, цяпер прыціхлі — што я лічу законнай цэллю для Узброеных Сіл Беларусі. Не пагражаю. Каб яны зноў гэта не вырвалі з кантэксту і не пачалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — «Вы што, думаеце, калі яны будуць лічыць законнай цэллю аб’екты на тэрыторыі Беларусі, я буду спаць і назіраць? 70 км магу, 200 км. У нас ёсць чым дастаць. Таму я б ім параіў не бразгаць языком і не вякаць. Лічаць «Арэшнік» законнай цэллю — калі ласка».

Ён таксама звярнуў увагу, што «Арэшнік» — гэта мабільная зброя.

«Дзясятак ілжывых цэляў. Гэта значыць выйдзе на маршрут 10 машын. Зверху паглядзелі — дзесяць «Арэшнікаў». А ён будзе адзін. Таму на любую атруту заўсёды знойдзецца супрацьяддзе», — заявіў Лукашэнка.

Каментары40

  • Совхоз Слижи
    13.03.2026
    ОДКБ что показало (речь об операции в Казахстане. - Прим. БЕЛТА) - покаааа они там развернутся и перешлют сюда какие-то войска, мы уже будем стоять у Ла-Манша. 😂😂😂😂😂
    Интервью Валета Шкловского Соловьиному Помёту
  • Адным словам
    13.03.2026
    Сіпаты вар'ят
  • ВИДЕОАРХИВЫ
    13.03.2026
    Украина никогда с нами не будет воевать: эта война Володь продлится ну максимум три-чэтыре дня... Там некому будет против нас воевать. Те, кого там показывают с этими деревянными автоматами, как они тренируются… Так мы сейчас выйдем с тобой в соседний зал, снимем на мобильный телефон тренировку эту и покажем. И как только чуть-чуть запахло, Володя Зеленский сразу трухнул".)))))))) Интервью самозванца лукашенко шапиро-соловьёву ( кличка Соловьиный Помёт)))

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць