Грамадства55

Чаму Украіна ідзе на абвастрэнне адносін з Лукашэнкам? Запыталі ў Ігара Кізіма

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Нядаўна ён таксама сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і запрасіў яе ў Кіеў. 

Чаму Украіна пайшла на абвастрэнне адносін з беларускім рэжымам, чаго раней старанна пазбягала? На які вынік тут спадзяецца ўкраінскі бок? Запыталі ў былога спецпрадстаўніка Украіны ў пытаннях Беларусі Ігара Кізіма.

Суразмоўца адзначае, што тое, што мы назіраем — адэкватная рэакцыя на варожыя дзеянні Лукашэнкі ў адносінах да Украіны, хоць і запозненая.

«Са зменамі ў Офісе прэзідэнта Зяленскага адбыліся і змены ў палітыцы Украіны ў дачыненні да часткі цяперашняга рэжыму ў Беларусі, а таксама да беларускага кейса агулам, тых жа дэмакратычных сіл. Акрамя прапагандысцкіх і палітычных правакацый (напрыклад, сустрэча Лукашэнкі з так званым губeрнатарам часова акупаванай часткі Херсонскай вобласці), прымалася да ўвагі і ўзмацненне супрацы з РФ, размяшчэнне «Арэшніку», дазвол расійскім аператарам дронаў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для атак на ўкраінскія аб'екты».

Кізім называе дзеянні Украіны кансалідацыяй з санкцыйнай палітыкай ЕС, які ўжо даўно ўвёў персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі.

«Асабліва гэта актуальна цяпер, калі Еўропа ўзмацняе сваю адказнасць за еўрапейскія справы на фоне палітыкі прэзідэнта Трампа. Мы ж [украінцы] хочам быць з Еўропай», — каментуе Ігар Кізім.

Экс-пасол лічыць, што Украіна павінна граць самую актыўную, а, магчыма, і асноўную ролю ў беларускім пытанні, бо пацярпела ад суўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі.

«А каб такую ​​ролю граць, трэба расставіць усе кропкі над «i». Інакш украінскія ўлады ніхто не будзе ўспрымаць як сур'ёзнага гульца на рэгіянальным і еўрапейскім узроўні, у тым ліку і ў рамках мірнага працэсу і паcляваеннага ўрэгулявання».

Палітыка «не злаваць дзеда», на думку Ігара Кізіма, згубіла актуальнасць як мінімум год таму. 

«Згадайце навагодні зварот Зяленскага і яго «Жыве Беларусь!» ці афіцыйнае паведамленне пра непрызнанне так званых выбараў Лукашэнкі ў 2025 годзе і гэтак далей. То бок, рыхтавалася падаплёка. А цяпер усё сышлося ў адным месцы і ў адзін час — і змены ў Офісе, і палітыка Трампа, і расійскія дроны. Але тут мае быць і сігнал для Лукашэнкі: ва Украіне ёсць яшчэ спосабы рэагаваць на яго «дурасці» і неадэкватныя паводзіны».

Каментары5

  • все ходы записаны
    18.02.2026
    Лишить Лукашенко наград - это, конечно, мощный удар, но что там по закупкам мазута?
  • Антось
    18.02.2026
    Беларусы, якія хочуць ваяваць за Украіну, як не маглі выехаць з краіны, так і ня могуць. Аб якой "вядучай ролі" вы кажаце?
  • 3% у міня
    19.02.2026
    Так эта Ермак ва фсём вінават.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць