Культура

На Гродзеншчыне адраджаюць аўтэнтычнае ткацтва і хочуць завабіць турыстаў

У аграгарадку Квасоўка, што недалёка ад Гродна, адраджаюць традыцыйнае ткацтва Гродзеншчыны. У мясцовым цэнтры культуры ствараюць паўнавартасную ткацкую майстэрню, дзе будуць працаваць па старадаўніх народных тэхналогіях. У тым ліку тут хочуць адраджаць тэхніку падвойнага ткацтва — традыцыйную для нашага рэгіёна, піша Hrodna.life.

У аграгарадку Квасоўка, што недалёка ад Гродна, адраджаюць традыцыйнае ткацтва Гродзеншчыны. У мясцовым цэнтры культуры ствараюць паўнавартасную ткацкую майстэрню, дзе будуць працаваць па старадаўніх народных тэхналогіях. У тым ліку тут хочуць адраджаць тэхніку падвойнага ткацтва — традыцыйную для нашага рэгіёна.

Асноўнае абсталяванне закуплена за кошт прэзідэнцкага гранта, які атрымала гродзенская майстрыха габеленаў Алена Шунейка. Грант накіраваны на рэалізацыю праекта «Ад пражы да ткацтва» — яго мэта захаваць і вярнуць у жыццё традыцыйныя спосабы ручнога ткацтва, паведамляе Тэлерадыёкампанія «Гродна».

Зараз майстры асвойваюць складаную тэхніку падвойнага ткацтва і ствараюць рэплікі элементаў мужчынскага, жаночага і дзявочага касцюмаў Гродзенскага рэгіёна.

Ткацтва — карпатлівы і працаёмкі працэс

Як распавядае кіраўніца гуртка «Тэкстыльная майстэрня» Яўгенія Станіна, толькі на адну запраўку станка ідзе ад 10 да 14 кіламетраў нітак асновы. Напрыклад, для ваўнянага палатна выкарыстоўваецца каля 800 нітак, а для кашулі — да 1400. Кожную нітку трэба дакладна паставіць на сваё месца і сачыць, каб яны не заблыталіся.

Традыцыйным рамёствам у Квасоўцы займаюцца і мужчыны. Напрыклад, гукарэжысёр Яўген Мармыш асвойвае ткацтва паясоў на дошчачках — адну з распаўсюджаных беларускіх тэхнік. У залежнасці ад павароту дошчачак на поясе з’яўляецца просты ўзор «ёлачка».

— Ёсць і іншая тэхніка: пры кожным павароце дошчачак загадзя разлічваецца, якія з іх трэба павярнуць, а якія пакінуць. У выніку з’яўляецца ўзор — напрыклад, «змейка», — кажа ён.

Яўген Мармыш за пляценнем паясоў. Фота: скрыншот з відэа

У планах — завабліваць турыстаў

Адкрыць ткацкую майстэрню, якую плануецца ўключыць у турыстычныя маршруты рэгіёна, хочуць восенню 2026 года. У мясцовым цэнтры культуры спадзяюцца, што яна стане пунктам прыцягнення для турыстаў і дазволіць ім не толькі пабачыць традыцыйны быт, але і паўдзельнічаць у рамесных занятках.

Як адзначае загадчык Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці Дзяніс Балабуеў, у планах — прыём турыстычных груп, правядзенне майстар-класаў па ткацтве і танцах, продаж сувеніраў, а таксама, магчыма, дэгустацыя традыцыйных беларускіх напояў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць