Грамадства66

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў

Былому міністру сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама былому памочніку Аляксандра Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігару Брыло інкрымінуюць атрыманне хабару ў памеры 1,5 мільёна даляраў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Ігар Брыло. Скрыншот з відэа

У лістападзе 2023 года Брыло быў вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі. Раней паведамлялася, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ у межах так званай малочнай справы. Паводле старшыні КДБ Івана Церцеля, па гэтай справе затрымалі 26 чалавек, з якіх 15 былі арыштаваныя.

Раней Ігар Брыло займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання (з 2013 года), у 2021 годзе стаў першым намеснікам міністра, а з 2022 года да ліпеня 2023 года ўзначальваў міністэрства.

Акрамя падрабязнасцяў па справе Брыло, Аляксей Стук таксама паведаміў, што цяпер расследуецца яшчэ адна карупцыйная справа, у якой сума хабару складае 600 тысяч даляраў.

Увогуле ж, паводле яго слоў, у 2025 годзе колькасць карупцыйных злачынстваў зменшылася на 16%. За мінулы год былі выяўленыя 843 такія злачынствы. Найбольшую долю сярод іх складаюць атрыманне хабару (384 факты), крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (245) і перавышэнне ўлады (105).

Усяго ўстаноўлена 776 чалавек, якія здзейснілі карупцыйныя правапарушэнні. Найбольш схільнымі да карупцыі названыя сферы прамысловасці (165 фактаў), сельскай гаспадаркі (178), будаўніцтва (78) і транспарту (93).

Каментары6

  • Рнпц Ждановічы
    19.02.2026
    Валет за 31 год не адзін мільярд скрау́...
  • 1
    19.02.2026
    Зараз у турму пойдзе, а Валет скажа яму: деньги на бочку!!! Аддасьць, выйдзе...ды яшчэ нейкую пасаду атрымае, не першы выпадак ужо
  • Ёсік
    19.02.2026
    А за такі хабар не прадугледжана ПЗ ці СП? Пішу хутчэй лукашэнку аб памілаваньні, калгас падымеш непадымаемы, а то ў краіне не да законаў шчэ расстраляюць.

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць