Вайна1313

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь

18 лютага 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінаваціўшы яго ў садзейнічанні Расіі ў працягванні вайны. Сярод прычын — размяшчэнне ў другой палове 2025 года на беларускай тэрыторыі сістэмы рэтранслятараў для кіравання дронамі, што дазволіла расійскай арміі больш эфектыўна наносіць удары па паўночных абласцях Украіны. Тое, што расійскія аператары ўдарных дронаў выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі для ўзмацнення атак супраць Украіны, высветлілі ўкраінскія хакеры, піша InformNapalm. 

Экран аператараў расійскіх дронаў з тыповым пракладаннем маршрутаў з тэрыторыі Расіі ўздоўж унутранай часткі мяжы Беларусі для далейшых атак супраць Украіны

Накладзеныя Зяленскім санкцыі сталі вынікам працяглай кібераперацыі, якую праводзіў украінскі аналітычны кіберцэнтр Fenix пры падтрымцы валанцёраў міжнароднай супольнасці InformNapalm.

Экран трансляцыі пракладання маршрутаў руху. Справа ў чаце можна заўважыць перапіску аператараў

Хакеры ўзламалі акаўнты дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў і атрымалі доступ да сістэм маніторынгу, якімі карысталіся аператары дронаў. На працягу больш як шасці месяцаў яны патаемна назіралі за дзеяннямі праціўніка і перадавалі інфармацыю Сілам абароны Украіны, што дапамагала лепш супрацьдзейнічаць атакам і збіраць разведданыя пра маршруты палётаў.

Падчас аналізу перахопленых паведамленняў высветлілася, што Расія выкарыстоўвала беларускую цывільную інфраструктуру, у тым ліку вежы мабільнай сувязі, для пракладкі маршрутаў дронаў. Гэта забяспечвала ўстойлівую сувязь і дазваляла атакаваць цэлі на поўначы і захадзе Украіны. Часам дроны заляталі нават на тэрыторыю краін НАТА, і гэта, паводле аналітыкаў, было не выпадковасцю, а часткай тэставання новай тактыкі.

Экран трансляцыі працоўнага стала і софту расійскіх аператараў дронаў, у якім перадаецца малюнак з камеры дрона. Справа ў чаце ёсць паведамленне ад аператара з нікнэймам user5214: «Борт ЫЫ12057 старт штатна ў 11:08 кірунак н.п. Чарнігаў». Дата: 25.09.2025

Украінскія спецыялісты не маглі кіраваць дронамі, але мелі магчымасць бачыць дзеянні аператараў і своечасова перадаваць інфармацыю. За час аперацыі былі нанесеныя ўдары па расійскіх камандных пунктах і месцах запуску дронаў, а таксама сарваныя асобныя планы праціўніка.

Расійскія дроны-прыманкі «Гербера» з характэрнымі нумарамі ЫЫ32384 і ЫЫ31402, знойдзеныя на тэрыторыі Польшчы

Разам з тым гэты досвед паказаў, што кіберпрастора стала паўнавартасным фронтам вайны. Ва Украіне ўжо некалькі гадоў абмяркоўваецца стварэнне Кіберсілаў, але заканадаўчае афармленне гэтага пытання зацягваецца. Эксперты падкрэсліваюць, што легалізацыя і сістэмная каардынацыя кіберпадраздзяленняў дазволіла б маштабна развіваць падобныя аперацыі і ўзмацніць абарону краіны.

Абломак хваставой часткі дрона-прыманкі «Гербера» з нумарам ЫЫ31704, знойдзены на пляжы ў Латвіі

Шасцімесячная кіберкампанія, якая раскрыла выкарыстанне беларускай інфраструктуры для расійскіх атак і тэставанне маршрутаў у бок краін НАТА, стала доказам таго, што вайна ў кіберпрасторы мае стратэгічнае значэнне і патрабуе не толькі прафесіяналаў, але і выразных дзяржаўных рашэнняў.

Каментары13

  • .
    21.02.2026
    "Размяшчэнне ў другой палове 2025 года на беларускай тэрыторыі сістэмы рэтранслятараў для кіравання дронамі".
    "[Станам на верасень 2025 года] Расія выкарыстоўвала беларускую цывільную інфраструктуру, у тым ліку вежы мабільнай сувязі, для пракладкі маршрутаў дронаў."

    Гэта пра адное і тое ж размова або пра рознае?
    Бо выкарыстанне ўжо існуючай цывільнай сістэмы гэта адно, а разгортванне новай спецыялізаванай - другое.
    У арыгінальным артыкуле двухсэнсоўна.
  • ..
    21.02.2026
    ., а ё розніца? Тут сэнс у тым, што лукашысцкі рэжым аддаў крамлю не толькі тэрыторыю для нападу, але і інфраструктуру.
  • одно и то же
    21.02.2026
    ., Для украинцев, как и для нормальных беларусов, это - одно и то же.
    Что так гумно, что так нас...но.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць