Свет44

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»

«Славакія — гордая і суверэнная краіна, і я — горды і суверэнны славак», — заявіў прэм'ер Фіца.

Прэм'ер-міністры Венгрыі і Славакіі Віктар Орбан і Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

«З пачатку вайны Славакія аказвае дапамогу Украіне. Аднак прэзідэнт Украіны не жадае разумець наш мірны падыход і за тое, што мы не падтрымліваем вайну, паводзіць сябе па адносінах да Славакіі нядобразычліва. Спачатку былі спынены пастаўкі газу ў Славакію, што нанесла нам шкоду сумай 500 млн еўра на год. Цяпер спынены пастаўкі нафты, што цягне за сабой дадатковыя страты і лагістычныя цяжкасці», — гаворыцца з допісе прэм'ера Славакіі.

«Калі на Захадзе не выклікае пярэчання той факт, што быў падарваны газаправод «Паўночны паток», Славакія не можа мірыцца з тым, каб славацка-ўкраінскія адносіны ператвараліся ў «білет у адзін бок», выгадны выключна Украіне. Славакія — гордая і суверэнная краіна, і я — горды і суверэнны славак. Калі да панядзелка пастаўкі нафты ў Славакію не будуць адноўленыя, я звярнуся да дзяржаўнай кампаніі SEPS з патрабаваннем спыніць аварыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. Толькі ў студзені 2026 года аб’ём гэтых экстранных паставак, неабходных для стабілізацыі ўкраінскай энергасістэмы, быў удвая большым, чым за ўвесь 2025 год.

Ва ўмовах такога непрымальнага стаўлення прэзідэнта Зяленскага да Славакіі як да варожай дзяржавы лічу цалкам правільным сваё рашэнне адмовіцца ад удзелу Славацкай Рэспублікі ў найноўшым вайсковым крэдыце для Украіны сумай 90 млрд еўра», — дадаў Роберт Фіца.

Каментары4

  • копии
    21.02.2026
    Молодцы, путин разбомбил "дружбу" на территории Украины, а Украина, для фицо и орбана, виновата !
    Как же они плотно посажены, их карманы, на бабки путина, ну прямо копии, по карманам, нашего, влюблённого в путина, Россию и русских.
  • Паправачка
    21.02.2026
    М, > няма праблемаў з рускай мовай

    славаччына якраз традыцыйна хварэе на "панславізм" і сімпатызуе рашцы як "старэйшаму брату".

    Венгрыя - асобны кейс, гэта гістарычна "пакрыўджаная ўсім светам" краіна (кшталту Германіі пасля Вялікай вайны), і Орбан гэтыя крыўды ўмела распальвае.

    Ясна, што галоўная прычына палягае ў карумпаванасці ўладаў, але я ж кажу, чаму выбарцы за гэтае гаўно галасуюць.
  • Усялякiя фiцы i орбаны
    23.02.2026
    Венгрыя i Славакiя павiнны яшчэ адказаць за падтрымку Гiтлера i фашысцкай Германii i злачынствы супраць людзей.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць