Вайна33

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»

Завод у Воткінску, які знаходзіцца ў расійскай Удмурціі і выпускае ракеты «Іскандэр-М», «Топаль-М» і «Арэшнік», трапіў пад начную ўкраінскую атаку, паведамляе Astra. Відэа сведкаў знятае прыкладна за паўкіламетра ад магчымага эпіцэнтру пажару.

Мясцовыя жыхары ў чатах паведамляюць, што падчас атакі пашкоджаныя цэхі №22 і №36. Паводле ўкраінскіх аналітыкаў, удар быў нанесены не БПЛА, а ракетамі «Фламінга», хоць пацвярджэння гэтаму пакуль няма. Ад горада Воткінска да мяжы з Украінай амаль паўтары тысячы кіламетраў.

Воткінскі завод з’яўляецца стратэгічным абаронным прадпрыемствам і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі, ЕС, Швейцарыі, Аўстраліі, Японіі і Украіны.

Кіраўнік Удмурцкай Рэспублікі Аляксандр Брачалаў пацвердзіў атаку УСУ на «адзін з аб'ектаў» рэспублікі. Паводле яго слоў, удар быў нанесены беспілотнікамі.

Ёсць і пацярпелыя, але іх колькасць не называецца.

У жніўні 2023 года на заводзе ўжо адбыўся выбух у цэху №95, калі быў пашкоджаны адзін з карпусоў, дзе збіралі ракеты для адпраўкі ва Украіну. Прычынай тады назвалі «спрацоўванне абсталявання».

Каментары3

  • лапата
    21.02.2026
    у рузкім мухасранску дзе вырабляюць арэшнікі няма ні ходнікаў, ні інфраструктуры, усе грошы пашлі на арэшнікі ды пуцінскія палацы, такія прыярытэты і скрэпы ў рузкага мірка
  • Спадар
    21.02.2026
    "па-ашчушчэням",калі б не мацюкі ---- оркі і размаўляць не змаглі б...
  • Андрусь
    21.02.2026
    Вось украінцам трэба пашкодзіць ракетны завод - яны па ракетным заводзе і страляюць. Цывільныя аб'екты не пацярпелі і загінулых цывільных няма. А расійцы страляюць па жылых дзевяціпавярховіках, дзіцячых лякарнях ва Украіне. Значыць, задача расійцаў - знішчыць цывільнае насельніцтва Украіны.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію67

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць