Культура

Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова

У выдавецтве «Дыграф», нядаўна заснаваным заўчасна памерлым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.

Выданне выбраных твораў пад назвай «На тым краі зямлі», якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку, піша bellit.info.

Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку «За творчае ўвасабленне і захаванне класічных літаратурных традыцый, вернасць мове палескай глыбінкі, метафарычна-фальклёрнае асваенне духоўнага свету беларусаў».

Апавяданні ў кнізе «На тым краі зямлі» сюжэтна-займальныя, населеныя пазнавальнымі героямі палескай глыбінкі. Трагедыя і святочная весялосць іхняга жыцця нібы знутры падсвечаныя напаўказачным святлом. І вершы і апавяданні напісаныя вельмі жывой мовай, якая часта збліжаецца з мовай тых самых персанажаў. Публіцыстычная частка кнігі змяшчае артыкулы на востра-сацыяльныя тэмы.

Рэдактаркай выбранага «На тым краі Зямлі» выступіла Аксана Спрынчан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя12

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі46

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя12

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць