З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна
Дзяўчыну асудзілі за данат, але паколькі яна калісьці трапляла па непалітычным артыкуле, то яе адправілі да рэцыдывістак.

Настасся Пакаташкіна
Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай Настассі Пакаташкінай, якая адбывала тэрмін у калоніі №24 у Зарэччы ў Рэчыцкім раёне.
Пакаташкіна была арыштаваная ў красавіку 2023 года. Ёй прысудзілі тры гады калоніі за данаты.
Аднак паколькі ў пачатку 2010‑х Настассю прыцягвалі па наркатычным артыкуле (ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), яе адправілі ў калонію для тых, хто паўторна трапіў за краты.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у калоніі ў Зарэччы застаюцца палітзняволеныя Алена Лазарчык і Вольга Маёрава. Яны абедзве былі дадаткова асуджаныя за «непадпарадкаванне адміністрацыі».
Каментары