Вайна22

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні

На фоне блакіроўкі расійскіх тэрміналаў «Старлінк» украінцы вызвалілі больш за 300 кв. км, восем населеных пунктаў.

Cалдаты едуць у кузаве грузавіка на заданне на перадавую ў Запарожскай вобласці, 10 лютага 2026 года. Фота: Андрэй Андрыенка / 65‑я механізаваная брыгада Украіны via AP

Дэсантна-штурмавыя войскі Украіны паведамілі пра контрнаступальную аперацыю на Аляксандраўскім кірунку.

Групоўка спрабуе стрымаць далейшае прасоўванне расійскай арміі ў Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях і выціснуць яе за межы адміністрацыйнай мяжы Днепрапятроўскай вобласці.

З пачатку контрнаступу групоўка Дэсантна-штурмавых войскаў разам з сумежнымі падраздзяленнямі вызваліла больш за 300 кв. км, восем населеных пунктаў.

«Пакуль трывае актыўная фаза аперацыі, казаць пра канчатковыя яе вынікі крыху заўчасна», — адзначаюць вайскоўцы.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказваў пра вызваленне 300 кв. км на фоне блакіроўкі расійскіх тэрміналаў «Старлінк».

Таксама афіцэр Узброеных Сіл Украіны Андрэй Ткачук паведамляў пра ўдалы контнаступ на поўдні — у кірунку населеных пунктаў Паўлаўка, Успенаўка і Цярнаватае Запарожскай вобласці. Удалося гэта дзякуючы блакаванню «Старлінк» для расецаў на фронце і падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў, адзначаў афіцэр у каментары тэлеканалу «Мы — Украіна».

Пра контрнаступленне ў Днепрапятроўскай вобласці паведамлялі і аналітыкі DeepState. Тады казалася, што ўкраінская армія адкінула расійскія войскі каля Каліноўскага і ў Цярновым.

Каментары2

  • Енто
    22.02.2026
    На фота - беларускі дабраахвотнік “Белаз”!
  • Цэ
    23.02.2026
    Енто, а почему БелАЗ, а не наемник Запорожец?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць