Спорт2121

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку

«Спадары, на жаль, яна ўжо замужам».

Анастасія Губанава са зборнай Грузіі выступае ў жаночым адзіночным катанні ў адвольнай праграме на зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года. Фота: Elsa/Getty Images

Спартыўнага каментатара з Германіі абвінавацілі ў сэксізме. Фігурыстка Анастасія Губанава, якая прадстаўляе на Алімпіядзе-2026 Грузію, атрымала за кароткую праграму рэкордныя для сябе 71,77 бала. Аднак спартыўны каментатар ARD Даніэль Вайс перш за ўсё адзначыў не яе дасягненне. «Спадары, на жаль, яна ўжо замужам», — сказаў ён падчас прамога эфіру, піша DW.

У сацсетках на Вайса тут жа абрынулася крытыка — у тым ліку і ад папулярных блогераў. «Калі вы спартыўныя каментатары, то каментуйце спорт», — заявіла на сваёй старонцы ў Instagram прадпрымальніца Кардэлія Рэдэрс-Арнольд. На яе думку, Вайс ператварыў Губанаву з суб'екта ў аб'ект. «Што я бачу? Спартсменку, высокі рэзультат, гонар, сілу, лёгкасць. Што бачыць каментатар? Ідэальную жонку».

Пост Кардэліі набраў 200 тысяч лайкаў.

Пазней Даніэль Вайс папрасіў прабачэння і адзначыў, што акрэсліў спартыўныя дасягненні Губанавай, аднак яму было важна «каментаваць не толькі сам спорт». «Мой стыль — паказваць і чалавека», — дадаў ён.

Каментары21

  • Бывший политзэк
    22.02.2026
    Роботизация человека усилиями тех, кто громко заявляет о защите прав человека. В жуткие времена живём, Дамы и Господа.
  • Olka
    22.02.2026
    Вось была б яна не прыгожай дзяўчынай, а транс-фрыкам з барадою то ўсё былоб добра
  • ●
    22.02.2026
    Olka, unit number xxx , ў вопратку колеру [ 123, 113 , 96 ] ў кадзіроўцы Win . Або мадэль 231/ us Boston Dinamix .

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць