Свет66

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША дапусціў, што новыя амерыканскія прапановы могуць прывесці да сустрэчы Зяленскага і Пуціна, а магчыма, яшчэ і з Трампам.

Сціў Уіткаф. Фота: Ludovic Marin / Pool photo via AP

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Сціў Уіткаф выказаў надзею, што на працягу трох наступных тыдняў можа адбыцца новы раўнд перамоў па Украіне, які прывядзе да сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.

«Мы з Джарэдам [Кушнерам] спадзяёмся, што выказалі абодвум бакам некаторыя прапановы, якія прывядуць да іх сустрэчы на працягу наступных трох тыдняў і, магчыма, нават прывядуць да саміту Зяленскага і прэзідэнта Пуціна. У нейкі момант гэта можа нават стаць трохбаковай сустрэчай з прэзідэнтам [ЗША], паглядзім», — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

Пры гэтым спецпасланнік не стаў раскрываць дэталі новых прапаноў.

Паводле слоў Уіткафа, зараз ідзе актыўная падрыхтоўчая праца, і Вашынгтон разлічвае на станоўчую дынаміку. Ён выказаў надзею, што «ў наступныя тыдні з'явяцца добрыя навіны» ў пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

Каментары6

  • 12
    22.02.2026
    посмотрим, витькоф и другие представители Трампа уже не раз подобное заявляли. А сам Трамп заявлял про 24 часа. Мой вам совет, не слушайте этих звездоболов из текущей администрации США
  • панікоўшчына
    22.02.2026
    посмотрим, як у карман? Здаецца, план маскалей- пакруціць маркоўкай каля носа сквапных рашал. А там хоць і рассветай. Па-мойму, гэта так грандыёзна выглядае толькі для тых, хто ня ведае гісторыю планаў пастраенія каммунізма.
  • Отец Засандалин
    22.02.2026
    Imaginarium of Doctor Parnassus

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам22

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы3

Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай2

Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам3

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі11

Капітан лонданскай футбольнай каманды стаў каралём ва Угандзе

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

Рыба-гібрыд здзівіла навукоўцаў: яна ўмее рухацца бокам і назад

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці6

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам22

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць