Свет55

На выбарах у Швецыі левыя партыі лідзіруюць з мінімальным адрывам

Шанцы на саюз з ультраправымі таюць.

Фота: Atila Altuntas / Anadolu via Getty Images

Кааліцыя левых партый на чале з былой прэм’ер-міністаркай Магдаленай Андэрсан лідзіруе на парламенцкіх выбарах у Швецыі з мінімальным адрывам. Падлічана ўжо большасць бюлетэняў, аднак розніца паміж левым і правым лагерамі настолькі малая, што казаць пра канчатковыя вынікі галасавання пакуль заўчасна, піша Бі-бі-сі.

Пасля апрацоўкі даных з 98% участкаў выбарчая камісія Швецыі прагназуе, што блок левацэнтрысцкіх партый на чале з сацыял-дэмакратамі атрымае ў новым Рыксдагу 176 месцаў з 349, забяспечыўшы сабе большасць у тры мандаты. Канчатковыя вынікі чакаюцца ў сераду.

Цяперашні правы прэм’ер-міністр Ульф Крыстэрсан разлічваў сфармаваць урадавую кааліцыю, у якую ўпершыню ў гісторыі краіны быў гатовы запрасіць ультраправых «Шведскіх дэмакратаў» — партыю з неафашысцкімі каранямі.

Экзіт-полы і першыя вынікі галасавання паказвалі, што разрыў паміж двума лагерамі застаецца мінімальным. У асобныя моманты правы альянс Крыстэрсана нават выходзіў наперад.

Ніхто не чакае, што вынікі выбараў зменяць палітычны курс Швецыі ў дачыненні да Украіны. Пасля пачатку расійскага ўварвання Стакгольм перагледзеў сваю шматгадовую палітыку ваеннага недалучэння і ўступіў у НАТА.

Паміж партыямі левага альянсу захоўваюцца сур’ёзныя рознагалоссі ў пытаннях эканамічнай палітыкі, таму патэнцыйная ўрадавая кааліцыя можа аказацца нетрывалай.

На гэтую акалічнасць указаў і Крыстэрсан, адзначыўшы, што, хоць ён з павагай паставіцца да спробаў Андэрсан сфармаваць кааліцыю, пытанне пра склад будучага ўрада застаецца адкрытым.

«Нават калі вынікі, якія мы назіраем сёння ўвечары, захаваюцца, я ўсё роўна разгледжу магчымасці кааліцыі на аснове несацыялістычнай большасці ў парламенце, каб знайсці працаздольную канфігурацыю ўрада. Які ўрад будзе кіраваць Швецыяй у бліжэйшыя гады, усё яшчэ застаецца адкрытым пытаннем», — падкрэсліў палітык.

Лідарка апазіцыі Магдалена Андэрсан з Сацыял-дэмакратычнай партыі (гэтая палітычная сіла кіравала Швецыяй на працягу большай часткі XX стагоддзя) абяцала ўмацаваць сацыяльную дзяржаву і дапамагчы сем’ям, якія маюць цяжкасці, справіцца з растучымі выдаткамі, калі чатыры левыя партыі атрымаюць большасць галасоў.

Дзейны прэм’ер-міністр ад кансерватараў Ульф Крыстэрсан заяўляў, што меры яго ўрада па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і іміграцыяй дасягнулі вынікаў.

Апошнія чатыры гады Крыстэрсан кіраваў пры падтрымцы ультраправай антыіміграцыйнай партыі «Шведскія дэмакраты».

Перад выбарамі ён паабяцаў упершыню ўключыць прадстаўнікоў гэтай партыі ў склад кабінета міністраў, калі чатыры правыя партыі перамогуць на выбарах.

Да нядаўняга часу вядучыя палітычныя партыі краіны аддавалі перавагу не мець са «Шведскімі дэмакратамі» нічога агульнага: карані гэтай партыі ляжаць у неанацысцкім руху канца 1980‑х гадоў, а рост папулярнасці супаў са значным прытокам імігрантаў.

У апошнія гады папулярнасць «Шведскіх дэмакратаў» паступова расла.

Калі ў 2010 годзе яны ўпершыню трапілі ў парламент з 5,7% галасоў, то на мінулых выбарах прыйшлі да фінішу другімі, атрымаўшы 20,6% (пры гэтым за Умераную кааліцыйную партыю прагаласавалі крыху больш за 19% выбаршчыкаў).

З таго часу яны аказваюць падтрымку цяперашняй правацэнтрысцкай кааліцыі, пад кіраўніцтвам якой была рэзка ўзмоцнена міграцыйная палітыка, у тым ліку адменена права на пастаяннае пражыванне для бежанцаў і павялічана колькасць дэпартацый.

Аднак дэпутаты ад гэтай партыі ніколі не займалі міністэрскіх пасад.

Падчас гэтай перадвыбарчай кампаніі «Шведскія дэмакраты» апынуліся ў цэнтры скандалаў, у тым ліку з-за абвінавачанняў у тым, што адзін з партыйных функцыянераў распаўсюджваў прарасійскія наратывы ў сацыяльных сетках.

Вынікі падліку галасоў, да здзіўлення назіральнікаў, паказваюць, што «Шведскія дэмакраты» набралі менш, чым на мінулых выбарах: цяпер у іх 17,6% галасоў супраць 20,6% у 2022 годзе. 

Каментары5

  • Пытаннечка
    14.09.2026
    может выберут третий путь,

    Як нізкакваліфікаваная міграцыя дапамагае медыцыне, будаўніцтву ды прамысловасці з сельскай гаспадаркаю, калі 70% гэтых мігрантаў не працуе, а жыве на датацыі падаткаплацельшчыкаў, выбудоўвае паралельныя грамадствы з кланавымі структурамі, якія потым і робяць банды злачынцаў?

    Калі краінам патрабавалася працоўная сіла - яны яе атрымлівалі. Але што пачалося ў 2000-2010-я, з амерыканізацыяй еўрапейскай культуры ў бок нейкага міфічнага мультыкультуралізму і "ўсе мы аднолькавыя ў вясёлкавым Діснэйлэндзе" не мае аніякага дачынення да эканомікі.

    Гэта палітычны праект, вось адразу па Маркузэ і франкфурцкай школе: яны бачылі Амерыку больш прагрэсіўную за Еўропу, бо там былі чорныя раёны - якія стваралі сацыяльную напружанасць = мабілізацыйны рэсурс для сацыялізму. Менавіта гэта апошня 60 год - сацыяльная думка ў ЗША, адсюль увесь культ ахвяры і таго, што ім трэба дапамагаць і даваць усё болей і болей рэпарацый ад прадуктыўнага насельнітцва.

    І для еўрапейскіх левых (той жа Меленшон у Францыі абсалютна адкрыта аб гэтым кажа ўсю сваю кар'еру) лагічным было стварыць такую ж сацыяльную напружанасць у Еўропе - імпартаваць люмпенаў, якія будуць галасаваць за левых (бо тыя раздаюць ім халявы за кошт народа), каб свой працоўны народ збіваць экананамічна і палітычна, каб ён меў меньш правоў.

    Гэта першыя выбары ў Швецыі, дзе менавіта мігранты-люмпены вырашаюць, хто пераможа (бо болей за 85% ад іх галасуе за левых).

    Тое самае адбываецца ў Брытаніі, Бельгіі і паўсюль дзе яны становяцца дэмаграфічна важкімі. У краінах, дзе яны пераваляць за сацыяльна-палітычную крытычную масу ў 20-25%, будзе непазбежная афрыканізацыя, з калапсам спачатку сацыяльнага давера, а потым і еўрапейскай прававой дзяржавы. У Брытаніі мы бачым гэта - стварэнне паралельнай прававой і сацыяльнай сістэмы для меньшасці, татальная цэнзура і палітычны тэрор па ўзоры РФ і РБ для большасці. Бо нехто павінен за гэта плаціць жа. Трэба іх ператрахваць.
  • странный вы
    14.09.2026
    Пытаннечка, странный вы, а кто санитарками, сиделками, медсестрами, нянечками, уборщицами в медицине Швеции работает, а кто грузит, копает, раствор мешает, кирпич кладёт, штукатурит, малярит в строительстве Шаеции, а кто в жкх подметает, столярит, малярит, штукатурит, а кто ручной прополкой, посадкой, уборкой урожая, на фермах, в сельском хозяйстве Швеции занимается, а кто на низкоквалифицированных местах работает на заводах Швеции ???
    Неужели шведы ???!!!
    И только потом идут ваши терроры, ваши идеологии, ваши цензуры....и все люмпены Шаеции.
  • sky9
    14.09.2026
    Продолжают упорно есть кактус. Впрочем, этой стране в любом случае уже конец в долгосрочной перспективе. Как и доброй половине ЕС. Леваки угробили одну из самых развитых цивилизаций в истории.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць