39‑гадовы мінчук вырасціў дома сем кустоў канопляў і захоўваў марыхуану.

Яго затрымалі ў снежні 2025 года, калі мужчына выйшаў з дому вынесці смецце. У яго кватэры на вуліцы Адзінцова знайшлі і канфіскавалі больш за 1 г марыхуаны і прыстасаванне для курэння. У тумбе на балконе знайшлі сабраны з падручных матэрыялаў гроўбокс з сямю кустамі канопляў, паведамляюць «Мінск-Навіны».
На мінчука завялі крымінальную справу. Ён распавёў, што ўпершыню паспрабаваў марыхуану яшчэ ў маладосці, пасля чаго ўжываў яе перыядычна. У жніўні-верасні 2025 года ён паехаў на дачу ў Мінскую вобласць і знайшоў куст дзікарослых канопляў, з якога сарваў лісце і сабраў насенне. Лісце мужчына высушыў, здрабніў і скурыў, а насенне пасадзіў у грунт. Раней мужчына працаваў доктарам-псіхіятрам-нарколагам, а пасля стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Незадоўга да затрымання ён чарговы раз пакурыў марыхуану.
Мужчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») і ч. 1 арт. 329 КК («Незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы»). Да суда яго выпусцілі пад асабістае паручыцельства.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары