Здарэнні1515

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 18 лютага. 

12‑гадовая дзяўчынка знаходзілася ў кватэры разам з маці. Школьніца прымала ванну з тэлефонам у руках. Калі прылада пачала разраджацца, яна падключыла яго да блоку сілкавання, уключыўшы ў разетку ў ванным пакоі.

У нейкі момант маці зайшла ў ванны пакой і выявіла дачку без прыкмет жыцця. У вадзе знаходзіўся і падлучаны да сеткі тэлефон.

Жанчына неадкладна выцягнула дзіця і выклікала хуткую дапамогу.

Медыкі праводзілі інтэнсіўныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак канстатавалі смерць дзіцяці. Дзяўчынка загінула ў выніку ўдару токам.

Каментары15

  • %
    19.02.2026
    Калі ласка, тлумачу.. Таму што вада звычайная вельмі й вельмі добры праваднік, а скура чалавека у мокрым стане не мае аніякага супраціву. Таму ток пранікае як нож праз паветра і выклікае паралюш сэрца і г.д
  • Рыман
    19.02.2026
    Ну нецікавая ёй фізіка была
  • Рыман
    19.02.2026
    Калі ласка, ужо год 20 у зарадкі не ставяць трансфарматары, там імпульсныя блокі сілкавання. Да таго ж, калі ў кітайскіх майстроў рукі з аднаго месца, то там ці праз паразітныя ёмістасці патэнцыял ідзе, ці хоць фаза на масе

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць