У Белым доме пацвердзілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сачыў за ходам аперацыі супраць Ірана, знаходзячыся ў сваёй рэзідэнцыі Мар-а-Лага ў Фларыдзе. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Паводле слоў прэс-сакратаркі, Трамп назіраў за пачаткам аперацыі, якая для ЗША адбывалася ў начны час, і кансультаваўся з прадстаўнікамі сваёй каманды па нацыянальнай бяспецы. Таксама ён правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.
Акрамя таго, перад пачаткам амерыканскіх удараў дзяржаўны сакратар Марка Рубіа звязаўся з кіраўніцтвам Кангрэса, каб праінфармаваць іх пра сітуацыю; адзначаецца, што яму ўдалося датэлефанавацца да большасці адрасатаў.
У Белым доме заявілі, што прэзідэнт і яго каманда па нацыянальнай бяспецы працягнуць уважліва сачыць за развіццём падзей на працягу дня.
Раней Трамп абвясціў пра пачатак маштабнай аперацыі супраць Ірана; разам з ЗША ўдары наносіў і Ізраіль. Таксама ён заклікаў іранцаў скарыстаць момант для зменаў у краіне. Іранскія ўдары ў адказ закранулі шэраг дзяржаў рэгіёна, дзе размешчаныя амерыканскія вайсковыя базы.
Іран нанёс удар па міжнародным аэрапорце Кувейта
З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне
У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА
Рэзідэнцыя аяталы Хаменэі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома
ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары