Грамадства3434

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»

Дзяўчына абараніла дыпломную працу і цяпер тэарэтычна можа працаваць па спецыяльнасці педагог-псіхолаг.

Аліса Цеплякова. Скрыншот відэа на YouTube-канале «Вучымся з Алісай»

Пра гэта ў Threads распавёў Дзяніс Нарыльнёў, які таксама сёлета скончыў Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт.

Ён сцвярджае, што Аліса Цеплякова два гады была яго аднагрупніцай — у РДГУ дзяўчына-вундэркінд перавялася ў 2023 годзе (адразу на другі курс), але ж лекцыі не наведвала зусім.

Аліса Цеплякова. Фота: сайт woman.ru

А днямі яна абараніла дыпломную працу па тэме «Узаемасувязь асаблівасцяў мыслення і эмацыйнай сферы ў дзяцей 5‑7 гадоў». Праўда, як піша Дзяніс, арыгінальнасць дыплома Алісы склала ўсяго 15%.

«На абароне навуковая кіраўніца шчыра сказала, што не можа ацаніць асабісты ўклад Алісы ў стварэнне працы праз высокую ўцягнутасць у працэс яе бацькоў. Нізкую арыгінальнасць спісалі на асаблівасць працы сістэмы «Антыплагіят». Сама Аліса ўжо пасля свайго выступлення растлумачыла нізкую арыгінальнасць памылкай пры загрузцы працы на праверку — нібыта працу загрузілі двойчы, і другі раз сістэма паказала высокі працэнт супадзення з яе раней загружанай працай. На пытанні яна адказвала размыта, невыразна. Хаця, безумоўна, дзяўчынку шкада. На перадабароне адказваць на пытанні камісіі Алісе дапамагаў яе асабліва адораны тата».

Нехта з аднагрупнікаў падзяліўся скрыншотам з Алісай падчас заняткаў анлайн. Крыніца: сайт woman.ru

Нагадаем: Аліса Цеплякова стала зоркай у 2021 годзе, калі ва ўзросце 9 гадоў паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на псіхолага — на платнае аддзяленне, але вынік усё роўна ўражваў. Праўда, там адразу пачаліся канфлікты паміж бацькам вундэркінда і адміністрацыяй ВНУ.

Яўген Цеплякоў

Тата дзяўчыны — камуніст са Шклова Яўген Цеплякоў. У свой час ён ажаніўся з расіянкай, паспеў разам з ёй пажыць у Кітаі (і вельмі марыў застацца ў той краіне, але сям’і прыйшлося ўсё ж вярнуцца ў Расію).

Яўген хоча дарыць свету геніяў у прамысловых маштабах. Ён мае свой падыход і да адукацыі дзяцей, і да стварэння сям'і. Лічыць, што дзяўчаты ў 15 гадоў могуць скончыць універсітэт і пачынаць нараджаць дзяцей.

Сям'я Цепляковых у 2021 годзе. Фота: e1.ru

У сям’і Цепляковых ужо дзевяць дзяцей. Яўген расказаў, што яго другі сын Хеймдаль паступіў у ВНУ ў 8 гадоў. Яшчэ адна дачка — Лея — скончыла 11 класаў школы ў такім самым узросце.

Яўген Цеплякоў выхваляўся тым, што яго дзеці вучацца ў некалькіх ВНУ адначасова.

Некалькі гадоў таму сайт mogilev.media пісаў, што і Аліса, і Хеймдаль — студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Магілёве.

Паводле інфармацыі выдання, Аліса завочна вучылася па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі», а яе брат Хеймдаль па спецыяльнасці «Электронны маркетынг» (таксама завочна).

Сёлета ў СМІ з’яўлялася інфармацыя, што Аліса, Хеймдаль і Лея вучацца таксама ў Маскоўскім аўтамабільна-дарожным дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Аліса на факультэце «Тэхналогія транспартных працэсаў», а Хеймдаль і Лея на спецыяльнасці «Наземныя транспартна-тэхналагічныя сродкі».

Каментары34

  • Аў
    27.02.2026
    Лектарка, Яўген, пералагінцеся
  • Не верю
    27.02.2026
    Чушь полная.
  • бабруйчанін
    27.02.2026
    Лектарка
    Дакладна "камуніст" страгае дзетак жонка нараджае за кошт дзетак і жывуць ( за дзяржаўныя грошы падаткі ) камунізьмь
    Чаму зайздросціць???

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць