Грамадства1818

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы

У самым цэнтры Вільні ўвечары 26 лютага быў апаганены помнік паэту Вінцасу Кудзірку — аўтару дзяржаўнага гімна Літвы. Паведамляецца, што двое невядомых напісалі на ім чырвонай фарбай надпіс «Вільня наша». Гэтым разам тыя, хто гэта робіць, ужо нават навучыліся пісаць літару «ш» так, як яе пішуць беларусы.

Фота: madeinvilnius.lt

Інцыдэнт адбыўся каля 20‑й гадзіны на плошчы Вінцаса Кудзіркі, пры якой сярод іншага размешчаны будынак урада Літвы. Паліцыя, як паведамляецца, распачала дасудовае расследаванне па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што звязвае падобныя правакацыі з дзейнасцю варожых сіл. Паводле яе слоў, у цяперашні напружаны перыяд, калі побач з краінай ідзе вайна, Літва таксама знаходзіцца ў зоне рызыкі і можа сутыкацца з наўмыснымі правакацыямі. Яна падкрэсліла, што адпаведныя службы ў Літве працуюць эфектыўна і раскрываюць нямала падобных злачынстваў.

Пра здарэнне паведамілі гарадской камунальнай службе, каб спецыялісты ачысцілі помнік ад фарбы.

Падобныя надпісы апошнія гады з'яўляюцца ў Вільні даволі рэгулярна. Ёсць падставы меркаваць, што яны могуць рабіцца на спецыяльную замову, каб такім чынам распальваць нянавісць у мясцовых жыхароў да беларусаў. Папярэднія звароты ў паліцыю з гэтай нагоды ніякага плёну не прынеслі, ніхто за гэтыя надпісы не быў затрыманы. Раней «Наша Ніва» пісала, як замаўляюць такія графіці («падпрацоўка 2‑3 гадзіны, 50 еўра») і як у Вільні шукаюць людзей, гатовых за грошы шпіёніць за літоўскімі спецслужбамі і здымаць акцыі беларусаў.

Параўноўваючы ранейшыя надпісы, можна было заўважыць, што яны, хутчэй за ўсё, робяцца адной рукой. Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

Каментары18

  • Юзік
    27.02.2026
    нехта ж з кгб за гэта яшчэ і прэыміі атрымлівае)))
    а тыя графіччыкі пераходзяць на заданні больш экстрымальныя, мо хто з іх гатую які падпал ці яшчэ што
  • Не трэба нам было рабіць падказкі гэтым гадам
    27.02.2026
    Дарма беларусы рабілі заўвагу, што беларус ніколі не напіша "наwa" замест "наша".
    Усё ж такі розныя Жыльвінасы Світоюсы чытаюць і скрыншоцяць для свайго фб каментары на НН, і пісацелі на сценах маглі пракансультавацца, як правільна пісаць.
  • Бубубу
    27.02.2026
    У цэнтры горада, перад будынкам урада спакойна робяць надпіс :). Гэта, канешне, паказвае ўзровень таго, наколькі ўладам Літвы трэба расшукваць сапраўдных выканаўцаў.

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны27

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны27

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць