Грамадства4141

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы

Ён скончыў сваю прамову на форуме, што прайшоў у Еўрапарламенце, словамі «Жыве Беларусь!».

Фота: Белсат

4 сакавіка Віктар Бабарыка прадставіў сваю партыю «Разам» і выступіў з прамовай на Міжпартыйным форуме «8+100», які адбываецца ў Еўрапарламенце, паведамляе «Белсат».

На форуме прысутнічалі прадстаўнікі дзевяці беларускіх дэмакратычных партый, якія былі ліквідаваныя пасля падзеяў 2020 года.

У сваім выступленні, зробленым па-англійску, Віктар Бабарыка звярнуўся да прысутных на форуме і адзначыў, што хацеў бы сказаць шмат добрых словаў пра іх працу цягам доўгіх шасці гадоў. Бо, на ягоную думку, беларусам было цяжка «заставацца на парадку дня еўрапейскай палітыкі і быць часткай еўрапейскай сям’і», асабліва тады, калі можна было пачуць пра тое, што «вы — суагрэсары, з краіны, якая пачала вайну супраць свабоды».

«Але я думаю, што рэжым — гэта не [простыя] людзі. Беларусы не падтрымліваюць гэты рэжым. І калі я быў у турме, шмат людзей, палітычных і не толькі палітычных зняволеных, казалі, што яны не падтрымліваюць гэтую вайну», — заўважыў Бабарыка.

Ён сказаў, што зараз са сваёй партыяй «Разам» думае, што можна зрабіць, каб палепшыць гэтую сітуацыю, і назваў тры асноўныя кірункі працы, на якіх варта сканцэнтраваць свае намаганні. 

«У мяне было шмат сустрэч з людзьмі ў Варшаве, у Вільні, у Берліне. І мы разумеем, што мы павінны працягваць нашу працу ў некалькіх кірунках. Першы: мы павінны працаваць, каб вызваліць усіх зняволеных. Усе згодныя з гэтым. Другі: мы павінны спыніць план стварэння зняволеных, палітзняволеных. Трэці, вельмі, вельмі складаны: як прымусіць еўрапейскія партыі, еўрапейскія ўрады паверыць, што беларусы… што беларускі народ — гэта не рэжым. І таксама, што Беларусь — гэта адна з частак бяспекі Еўропы», — сказаў Віктар Бабарыка.

Ён заўважыў, што зараз важна ўкласці ў галовы еўрапейскіх палітыкаў і кіраўнікоў урадаў, што Беларусь павінна быць часткай Еўропы, бо гэта «не толькі наша свабода, гэта бяспека Еўропы». Бо 40 гадоў таму ў Беларусі здарылася чарнобыльская катастрофа, а зараз адбылася іншая, «грамадзянская катастрофа», і Беларусь і Украіна — частка гэтай катастрофы.

«І таму я думаю, што для нас вельмі важна стварыць новую сувязь паміж Украінай і Беларуссю… Мы павінны разарваць прывязку Беларусі да Расеі. І абсалютна ўпэўнены, што мы можам гэта зрабіць. І мы спрабуем зрабіць усё неабходнае, каб гэта адбылося», — сказаў Віктар Бабарыка, скончыўшы сваю прамову словамі «Жыве Беларусь!».

Пазней, падчас дыскусіі, Бабарыка яшчэ раз удакладніў сваю думку пра неабходнасць выбудоўвання сістэмы бяспекі еўрапейскага кантыненту, пры якім Беларусь не будзе прывязаная да Расеі. 

«Гэта ключавы момант. Без таго, каб Беларусь стала «не расейскай», я перакананы, бяспекі Еўропы не будзе. І ў першую чаргу гэта будзе тычыцца менавіта сітуацыі ў тым ліку і Украіны», — сказаў Віктар Бабарыка. 

Каментары41

  • .
    05.03.2026
    Тры пажаданні добрыя.
    Цяжка іх назваць кірункамі працы, бо пакуль усё яшчэ няясны план дзеянняў.

    Хто ўваходзіць у партыю "Разам"? У 2020-м была падрыхтаваная дэкларацыя пра партыю, самой партыі і яе дзейнасці не было.
    "Разам" ці "Вместе" (у рускай версіі артыкула Белсата так)?
  • Хмарочос
    05.03.2026
    Эх, Виктор, не в ту степь ты свернул. На "разам" будет куча народу, начиная от Позняка и заканчивая Статкевичем. И ты всегда там будешь русским отщепенцем, никого своим "разам" ты там не обманешь. Твоя партия - "Вместе", вот здесь ты бы чувствовал себя королем, поскольку белорусы говорят "вместе". И во втором туре любых выборов ты побил бы любого из "разам", по причине, описанной выше. Глупая политтехнологичная ошибка
  • Пачынаецца міфатворчасць вакол Бабарыкі??
    05.03.2026
    «У мяне было шмат сустрэч з людзьмі ў Варшаве, у Вільні, у Берліне.//
    Першы раз чую пра такое? СМІ нідзе не пісалі пра сустрэчы Бабарыкі з беларусамі Варшавы, Вільні, Берліна.
    Ізноў ствараюцца міфы пра "усенародную падтрымку" Бабарыкі? Як было з міфам пра сабраныя за яго 400 тысяч подпісаў?

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць