Вайна22

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко

Да таго, як паехаць на фронт абараняць Украіну, Васіль «Дзір» Рапіцкі працаваў на будоўлях, набыў кватэру ў Кіеве. Дома яго чакала жонка і сыны. Былы добраахвотнік Аляксандр Клачко расказаў «Нашай Ніве» пра тое, як ён служыў разам з Рапіцкім.

Фота: фэйсбук Святланы Рапіцкай

Наколькі вядома, Рапіцкі, ураджэнец Крупак, загінуў 4 сакавіка. Клачко ўдакладняе, што, па яго звестках, Васіля падчас баявога задання атакаваў дрон.

Аляксандр пазнаёміўся з Рапіцкім у 2022-м. Яны разам служылі ў батальёне «Волат» Палка Каліноўскага, падраздзяленні ПТРК.

Падраздзяленне падзялілася на дзве змены, і тую з іх, дзе служыў Клачко, якраз узначаліў Рапіцкі. 

«Звычайны хлопец, даволі просты. Працаваў на будоўлі, шмат чаго мог зрабіць сваімі рукамі. Жонка ў яго засталася, двое дзяцей — непаўналетнія хлопчыкі. Мне здаецца, яны там за ім былі як за каменнай сцяной.

Гаварыў такой сялянскай, беларуска-ўкраінскай гаворкай. Было ў яго любімае слова — звісно (вядома — «НН»). Калі я камісаваўся праз свае ныркі і быў на лекаванні, то недзе тыдзень жыў у ягонай кватэры ў Кіеве», — успамінае Аляксандр.

Пару гадоў таму Рапіцкі з некаторымі іншымі каліноўцамі змяніў падраздзяленне. У апошнія месяцы жыцця, кажа Клачко, Васіль служыў кіроўцам — адвозіў ваяроў на баявую пазіцыю і забіраў іх, падвозіў зброю, мог паўдзельнічаць у эвакуацыі.

Рапіцкі доўгі час жыў ва Украіне, ажаніўся з украінкай. Каб абараняць краіну, адмовіўся ад прыбытковай працы:

«Неяк у нас была размова пра грошы. Дык ён сказаў, што да вайны ў яго заробак быў нашмат большы, чым на кантракце, то-бок для яго тут справа не ў забеспячэнні. Ведаю, што на будоўлі ён мог выконваць і арганізоўваць шмат якія працы».

Працуючы на будоўлі, Васіль купіў сабе кватэру ў Кіеве.

Фота: фэйсбук Святланы Рапіцкай

А калі толькі пачалася поўнамаштабная вайна, Васіля ледзь не затрымалі — па дзіўнай прычыне прынялі яго за варожага снайпера:

«Тады яшчэ расійскія войскі стаялі недалёка ад Кіева. Дома ў яго на кухні вісела люстэрка, і святло праз гэта блікавала, дык суседзі падумалі, што там жыве расійскі снайпер. Выклікалі СБУ.

Тыя ўварваліся ў хату, пастроілі ля сценкі як дыверсантаў, але потым праверылі дакументы і сказалі, што ўсё нармальна. Толькі папрасілі — маўляў, здыміце, калі ласка, люстэрка, каб пра вас ніхто нічога больш дрэннага не падумаў».

Рапіцкі мае ўзнагароды — украінскую баявую ўзнагароду і медаль ад Рады БНР.

«Ён надзейны хлопец, просты, без двайнога дна. Выконваў задачы на нулі, у непасрэднай небяспецы. Бараніў зямлю, родную для яго сям'і.

Як камандзір ён быў справядлівы, не было такога, каб ён выкарыстоўваў сваю пасаду ў дрэнных мэтах — каб камусьці адпомсціць, напрыклад. Бывае, што калі камусьці дасі ўладу, ён пачынае паказваць сваю сапраўдную натуру. А Васіль, калі быў камандзірам, паводзіў сябе прыстойна. У любым выпадку мы былі пабрацімы, нягледзячы на гэтыя намінальныя пасады», — кажа Аляксандр пра Васіля.

Фота: фэйсбук Святланы Рапіцкай

Клачко звяртае ўвагу на тое, што сям'я Рапіцкага прыняла рашэнне не хаваць яго імя, як гэта часам робяць сваякі іншых загінулых добраахвотнікаў. На думку Аляксандра, гэта правільны выбар:

«Мне імпануе тое, што жонка «Дзіра» не хавае імя свайго мужа. Шмат каго з нашых хлопцаў, якія загінулі, не ведаюць па імёнах, часам мы нават не можам называць пазыўны, не можам расказваць падрабязнасці пра іх, каб не здэаноніць.

Разумеючы, што за людзі загінулі, іншыя беларусы змогуць усвядоміць, якія беларусы абралі шлях змагання супраць расійскай агрэсіі, больш зразумець нас, добраахвотнікаў, зразумець нашы сем'і. Гэта вельмі важна».

Клачко ўспамінае, як яму было няпроста яшчэ ў 2022‑м бачыць ананімныя партрэты загінулых каліноўцаў, і добра, калі там хаця б былі пазначаныя пазыўныя.

«Безумоўна, пройдзе час і ўсё гэта можна будзе апублічыць. Але ўжо не будзе людзей, якія былі побач з тымі хлопцамі і маглі б распавесці пра іх, хто можа больш дэтальна і эмацыйна расказаць пра іх жыццё і абставіны смерці. Разумею, але не ўхваляю, выбар тых, хто гэта хавае».

Падтрымаць сям'ю Васіля Рапіцкага можна праз перавод на ўкраінскую картку яго жонкі:

4149499081775155

Svitlana Rapitska

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Неабыякавы
    06.03.2026
    Герою Слава! Як сумна.Будзем помнiць.
  • Валхалла
    06.03.2026
    Честь✊

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць