Грамадства55

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам

49‑гадоваму мужчыну анулявалі польскую візу і забаранілі на восем гадоў уязджаць не толькі ў Польшчу, але і ва ўсю Шэнгенскую зону.

Фота: польская памежная служба

Беларуса выявілі падчас праверкі законнасці знаходжання замежнікаў у Замосці. Як паведаміла Надбужанская памежная служба, мужчына кіраваў гарадскім аўтобусам у стане алкагольнага ап’янення.

Пасля вывучэння матэрыялаў памежнікі вырашылі, што далейшае знаходжанне беларуса ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскай бяспецы і парадку.

Беларусу анулявалі нацыянальную візу і абавязалі яго вярнуцца ў Беларусь. Мужчыну пад канвоем даставілі да памежнага перахода і перадалі беларускім службам.

На працягу наступных васьмі гадоў мужчына не зможа ўязджаць у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

Каментары5

  • Жвір
    02.09.2026
    Правільна зрабілі, ухваляю. Добра б, каб у Беларусі зьвярнулі ўвагу на здарэньне й не дазволілі такому папаўненьню ўладкавацца працаваць на транспарце.
  • Шляхціч Завальня
    02.09.2026
    Жвір , трэба яго ўладкаваць на кіраўнічую установу ў нейкую крыптабіржу. Пракапеня вось сядзеў, а пазней Луке руку ціснуў. А гэты чым горшы?
  • ???
    02.09.2026
    Жвір , здаецца вы нешта іншае тут пісалі.

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць