Свет33

У нямецкім Аўгсбургу ўзарвалі гранату 

У нямецкім Аўгсбургу раніцай 2 верасня каля галоўнага чыгуначнага вакзала адбыўся выбух. Паліцыя паведаміла, што выбухнуў невядомы прадмет, піша Bild.

Фота: Bild

У выніку здарэння лёгкія траўмы атрымалі 17‑гадовая дзяўчына і 18‑гадовы хлопец. Паводле мясцовых СМІ, абое — грамадзяне Украіны.

Паводле інфармацыі Bild, выбух мог адбыцца з-за ручной гранаты каля ювелірнай крамы побач з уваходам на вакзал. Фасад будынка атрымаў нязначныя пашкоджанні. Паліцыя правярае магчымую сувязь здарэння з арганізаванай злачыннасцю і лічыць, што сам вакзал, мабыць, не быў цэллю.

Пасля выбуху вакзал часова цалкам закрылі, а чыгуначны рух спынілі, бо побач знайшлі падазроны прадмет. Пазней высветлілася, што ён не ўяўляў небяспекі.

Інцыдэнт прывёў да затрымак рэгіянальных і міжгародніх цягнікоў, у тым ліку хуткасных ICE. Падчас паліцэйскай аперацыі таксама ўзніклі значныя праблемы з рухам аўтамабіляў у Аўгсбургу і яго ваколіцах.

Каментары3

  • Тэрытарыяльныя войны
    02.09.2026
    Маладыя галодныя, а праз тое больш агрэсіўныя, арабскія і мараканскія ганстэры атакуюць бізнэсы больш сытых, і праз тое спакойных, турак і албанцаў.
    Абменнік-абнальнік у выглядзе крамы ля вакзала мабыць добрае месца.

    Украінскім маладзёнам не пашанцавала. Здароўя ім.
  • конспирология от колхозников или
    03.09.2026
    Тэрытарыяльныя войны, ну ты на фантазировал, ты может многостаночник, бармен-сварщик? Ты на этом вокзале был хоть раз? Обменник-анальник, это у тебя в голове.
  • Тэрытарыяльныя войны
    03.09.2026
    конспирология от колхозников или,

    Тлумачу ўладальніку рускамоўнай сківіцы.

    Злачынныя арганізацыі імкнуцца мець легальныя бізнэсы ў самых прахадных месцах (high streets гэтак званых), бо гэта дазваляе лягчэй адмываць грошы - абарот гэтых крамаў лёгка абаснаваць - людзі, турысты навокал.

    Гэта ўжо ня першы, ня другі і ня 100-500ы раз калі падобнае адбываецца.
    У Швецыі і Бельгіі ўжо некалькі падобных войнаў было з бамбаваннем машын і ўстаноў апанентаў.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць