Грамадства

Памёр ганаровы грамадзянін Баранавічаў і былы дырэктар філіяла «Атланта»

Уладзімір Рашатко быў вядомым у Баранавічах чалавекам.

Памёр былы дырэктар Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіял «Атланта»), ганаровы грамадзянін Баранавічаў Уладзімір Рашатко.

Ён нарадзіўся 22 кастрычніка 1951 года ў Баранавічах. У 1969 годзе пайшоў на завод жалезабетонных вырабаў будаўнічага трэста №25. Пасля службы ў арміі вярнуўся дадому і некаторы час працаваў слесарам-рамонтнікам на баваўняным камбінаце. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты» і быў накіраваны на Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній. Прайшоў шлях ад майстра да начальніка цэха.

З 1 красавіка 1986 года быў прызначаны дырэктарам новага прадпрыемства ў Баранавічах — станкабудаўнічага завода. Яму Рашатко прысвяціў 28 гадоў. 

За значны ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці ў 1994 годзе Уладзіміру Рашатко прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь». Дырэктар Баранавіцкага станкабудаўнічага завода атрымаў таксама ордэны Пашаны і Айчыны III ступені, названы «Чалавекам года» Баранавічаў у галіне прамысловасці.

Пры ім з’явіўся санаторый-прафілакторый «Чабарок», спартыўны комплекс «Атлант», новыя прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання.

Жарсны аматар спорту, ён стварыў валейбольны клуб.

Уладзімір Рашатко быў удастоены таксама звання «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы».

Развітанне з ім адбудзецца 8 сакавіка, з 11 да 13.30, у храме Святога Аляксандра Неўскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»5

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

Стала вядома, як склаўся лёс іранскай жанчыны, якая ў знак пратэсту распранулася ва ўніверсітэцкім дворыку16

Кіроўца, які кіраваў мікрааўтобусам з беларускімі турыстамі ў Грузіі, не меў адпаведных правоў6

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч12

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»5

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць