Свет44

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан

Афганскія талібы прапанавалі ЗША аднавіць дыпламатычную прысутнасць у Кабуле і інвеставаць у развіццё Афганістана. Пра гэта ў інтэрв’ю The New York Times заявіў міністр замежных спраў краіны Амір Хан Мутакі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sami Jan/picture alliance via Getty Images

Паводле слоў афганскага дыпламата, гаворка ідзе выключна пра цывільную прысутнасць ЗША ў краіне, без вяртання амерыканскіх вайскоўцаў. Талібы прапануюць Вашынгтону зноў адкрыць пасольства, падтрымліваць дыпламатычныя кантакты і ўкладаць сродкі ў распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў, будаўніцтва плацін і дарог.

Мутакі заявіў, што «раздзел вайны закрыты», і цяпер Афганістан хоча будаваць адносіны з ЗША на аснове ўзаемнай павагі і «новага раздзела пазітыўнага ўзаемадзеяння». Ён таксама паведаміў, што Кабул гатовы адкрыць свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў ЗША.

Талібы разлічваюць такім чынам выйсці з міжнароднай ізаляцыі. За апошні год Афганістан актывізаваў кантакты з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і дзяржавамі Персідскага заліва, заключыў шэраг гандлёвых пагадненняў і дамовіўся з Расіяй аб абаронным партнёрстве.

Аднак ЗША пакуль не дэманструюць гатоўнасці да нармалізацыі адносін. У Дзярждэпартаменце заявілі, што талібы не забяспечылі неабходнай стабільнасці ў краіне і не выканалі абавязацельствы па барацьбе з тэрарызмам. Вашынгтон падкрэслівае, што ўзаемадзейнічае з талібамі толькі ў тых выпадках, калі гэта адпавядае інтарэсам ЗША.

За апошні год адносіны паміж бакамі нават ускладніліся. ЗША зблізіліся з Пакістанам, які раней наносіў авіяўдары па тэрыторыі Афганістана, абмежавалі выдачу віз афганцам і забаранілі ім уезд у краіну. Акрамя таго, талібы былі ўнесеныя ў амерыканскі спіс арганізацый, звязаных з незаконным утрыманнем грамадзян ЗША.

У сваю чаргу, Кабул не выканаў шэраг патрабаванняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Талібы адмовіліся вярнуць ЗША кантроль над авіябазай Баграм і не пагадзіліся аддаць пакінутае амерыканскае ўзбраенне. Таксама яны не вызвалілі грамадзяніна ЗША, якога, паводле іх версіі, увогуле не ўтрымліваюць.

Пры гэтым эксперты лічаць, што эканамічны патэнцыял Афганістана можа стаць важным фактарам для магчымай будучай супрацы з Вашынгтонам. Краіна валодае значнымі, але пакуль недастаткова распрацаванымі запасамі літыю, медзі, жалезнай руды і рэдказямельных металаў. Гэтыя рэсурсы маюць стратэгічнае значэнне для ЗША.

У 2004—2021 гадах Вашынгтон ужо выдаткаваў амаль мільярд даляраў на развіццё горназдабыўной галіны Афганістана, але значных вынікаў гэта не прынесла. Цяпер Кабул мае пагадненні ў гэтай сферы з кампаніямі з Кітая, Ірана і Катара.

Разам з тым заходнія краіны па-ранейшаму не прызнаюць урад талібаў законнай уладай Афганістана. Краіна застаецца ў міжнароднай ізаляцыі, а вярхоўны лідар руху Хайбатула Ахундзада знаходзіцца ў вышуку па ордары Міжнароднага крымінальнага суда ў сувязі з абвінавачаннямі ў пераследзе афганскіх жанчын і дзяўчат.

Каментары4

  • Янка
    15.08.2026
    "Вашынгтон падкрэслівае, што ўзаемадзейнічае з талібамі толькі ў тых выпадках, калі гэта адпавядае інтарэсам ЗША."
    Нiчога дзіўнага, адміністрацыя Трампа нават не хавае, што ім пляваць на прынцыпы свабоды і дэмакратыі, закладзеныя заснавальнікамі ЗША пад час стварэння гэтай паўночнаамерыканскай федэрацыі. Маўляў вяртайце кантроль над авіябазы Баграм (дарэчы аб здачы якой, як і самога Афганістана з талібамі ў абыход тагачаснага праамерыканскага ўрада дамовіўся асабіста Трамп напрыканцы свайго першага прэзідэнцкага тэрміна) - і тады пачнем размаўляць.
  • Ну
    15.08.2026
    Талібан ведае, каго і чым спакусіць. "..а вярхоўны лідар руху Хайбатула Ахундзада знаходзіцца ў вышуку па ордары Міжнароднага крымінальнага суда ў сувязі з абвінавачаннямі ў пераследзе афганскіх жанчын і дзяўчат." - ды трумпу нас**ць на тых жанчын і дзяўчат (цэнзар НН, не рэдагуй гэтыя слов, калі ласка, бо гэта на 100% праўда, як бы дзіка яна не гучала!). Магчымы прыбытак - гэта ўсё, што хвалюе рудога амерыканскага блазана.

    [Зрэдагавана]
  • упертые
    15.08.2026
    "Вместе с тем западные страны по-прежнему не признают правительство талибов законной властью Афганистана"

    Строить отношения надо с теми, кто есть фактически власть в стране, а не кто "законен" с твоей точки зрения.

    Американский режим тоже незаконен, является оккупационным режимом на землях индейцев

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць