Грамадства55

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»

Яўген Шарлан атрымаў адукацыю ў БДУІР і з’ехаў жыць за мяжу. Калі меркаваць па сацсетках, паездкі на радзіму скончыліся крымінальнай справай — цяпер мужчына ў СІЗА.

Яўген Шарлан. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Шарлану 40 гадоў. Ён родам з Ліды. У 2008 годзе мужчына атрымаў дыплом факультэта камп'ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

Калі меркаваць па ягоных сацсетках, Яўген з'ехаў з краіны і жыў у Польшчы, у Кракаве. Ён перыядычна ездзіў у Беларусь. Пра абставіны і час яго затрымання невядома.

Яўгена абвінавачваюць паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Звычайна па гэтым артыкуле судзяць беларусаў за рэзкія каментары ў інтэрнэце на адрас сілавікоў, суддзяў або чыноўнікаў. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі ў залежнасці ад часткі артыкула.

Цяпер Яўген у СІЗА. Улады дадалі мужчыну ў «спіс тэрарыстаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • вопрос-ответ
    16.08.2026
    Под разжиганием враждебности, скотный двор лукашенко, понимает, - пацифизм, толерантность, борьбу за мир, правду о себе ???
  • Грышка
    16.08.2026
    Янка, толькі яны цяпер зразумелі што мяжу закрываць нават і не трэба! Так лягчэй сваіх Пятровых-Башыравых засылаць да Эўропы. А тыя хто выехаў настолькі наіўныя што вяртаюцца - і адразу ў турму, вяртаюцца - і адразу ў турму. Нібы нейкія лемінгі. І пішуць, і пішуць у сацсеткі пад рэальнымі ўліковымі запісамі ад сайго імя на сябе саміх кампрамат. Шосты год вайна ідзе, 30 год акупацыі - а ім хоць бы што, усё гулі. Ну а з турмы можна завэрбаваць і назад да той жа Польшчы адправіць, толькі ўжо з "заданьнем"...
  • К Р А В Ц О В
    16.08.2026
    На авось не получится проскочить, режим не дает шансов.

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча13

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін1

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш пахмурных дзён, чым на «туманным Альбіёне»3

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА2

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота5

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры2

Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў11

Вось што моцны вецер зрабіў з галоўнай веладарожкай у Мінску ФОТАФАКТ1

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча13

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць